Туроўшчына (Падляскае ваяводзтва)

прысёлак вёскі Баброўкі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Туро́ўшчына (па-польску: Turowszczyzna, па-падляску: Turuv́ščyna[1]) — прысёлак вёскі Баброўкі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Зубачах).

Гісторыя

Першымі ўладальнікамі Туроўшчыны былі Туроўскія, цэнтр іхніх маёмасьцяў месьціўся ў Зубачах. Апошнімі ўладальнікамі Туроўшчыны былі Кунаховічы (пачатак XX ст.)[1]. У міжваенны пэрыяд Туроўшчына прыналежала да гміны Палоўцы ў Берасьцейскім павеце Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 36 жыхары (10 ў фальварку і 26 ў вёсцы, зь іх 6 было палякамі рымакаталікамі і 30 праваслаўнымі беларусамі)[2]. У 1928 гміна Палоўцы была скасаваная і Туроўшчына была ўключаная ў склад гміны Высокае. Пасьля фінальнага правядзеньня польска-савецкай мяжы ў 1948 г. усе полі Туроўшчыны апынуліся па савецкім боку мяжы[1]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Туроўшчына была далучанная да гміны Чаромха.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads