Тэрэнс Гіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэрэнс Гіл (па-ангельску: Terence Hill), сапраўднае імя Марыё Джыроцьці (па-італьянску: Mario Girotti; 29 сакавіка 1939 году) — італьянскі актор. Нарадзіўся 29 сакавіка 1939 году ў Вэнэцыі, у сям’і фармацэўта. Ягоны бацька быў італьянцам, а маці — немкай. У дзяцінстве сям’я жыла каля Дрэздэна ў Нямеччыне, дзе выратавалася ад бамбёжкі. Пасьля вайны сям’я пераехала ў Рым. Марыё зь дзяцінства захапляецца плаваньнем і веславаньнем. Падчас трэнаваньняў ён пазнаёміўся са сваім будучым партнэрам па здымках Карлё Пэдэрсолі, больш вядомым як Бад Спэнсэр, які гуляў за тую ж каманду.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads