Уладзімер Уладзімеравіч Навумаў
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Уладзіме́равіч Наву́маў (нарадзіўся 7 лютага 1956, Смаленск) — міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (25 верасьня 2000 — 6 красавіка 2009).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 лютага 1956 году ў Смаленску. Скончыў Менскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных справаў СССР (1986). З 1974 па 1976 год праходзіў службу ва Ўзброеных сілах.
З 1976 году служыў у палку міліцыі кіраваньня ўнутраных справаў Менскага гарвыканкама, займаў шэраг камандных пасад у патрульна-паставой службе Галоўнага кіраваньня ўнутраных справаў гораду Менск. У 1991—1997 гадах узначальваў атрад міліцыі асаблівага прызначэньня МУС Беларусі. З 1997 па 1999 год быў камандзірам спэцыяльнага падпадзяленьня па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз».
Са студзеня 1999 году па верасень 2000 году займаў пасаду начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Беларусі. 25 верасьня 2000 году ўказам прэзыдэнта № 510 прызначаны міністрам унутраных справаў Рэспублікі Беларусь, 27 лістапада 2001 году абраны прэзыдэнтам Беларускай фэдэрацыі хакея (заняў месца Юрыя Бародзіча).
24 верасьня 2001 году ўказам прэзыдэнта №531 паўторна прызначаны міністрам унутраных справаў Рэспублікі Беларусь.
6 красавіка 2009 году Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава па стане здароўя. Да прызначэньня прэзыдэнтам Беларусі новага кіраўніка МУС часова выконваць пасаду міністра ўнутраных справаў будзе генэрал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў[1].
Remove ads
Крытыка
У красавіку 2006 году па падазрэньнях ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Уладзімеру Навумаву быў забаронены ўезд у ЗША (Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў) і краіны Эўразьвязу (чорны сьпіс Эўразьвязу), а яго фінансавыя актывы былі замарожаныя.
13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгоду дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава засталіся ў сіле[2].
Таксама Навумаў знаходзіцца ў санкцыйных сьпісах Вялікабрытаніі[3] ды Швайцарыі[4].
Паводле журналісцкага расследаваньня, выпушчанага ў лістападзе 2024 году, Навумаву належыць 75 % зарэгістраванай у Маскве кампаніі «Зорка Фуд», якая гандлюе збожжам у акупаваным Марыюпалі[5].
Remove ads
Чыны і званьні
- Генэрал-лейтэнант
Узнагароды
Мае ўрадавыя ўзнагароды. Узнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасьць», ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, мэдалямі.
Сям’я
Жанаты, мае сына і дачку.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads