Фара Вітаўта (Берасьце)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фара Вітаўта (Берасьце)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Крыжа і Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі або Фара Вітаўта, пазьней таксама касьцёл Сьвятога Крыжа і Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў Старым Месьце[a], на рагу Рынку і вуліцы Падзамкавай. Пры будаваньні Берасьцейскай крэпасьці ўлады Расейскай імпэрыі зьнішчылі касьцёл, як і іншыя помнікі архітэктуры Берасьця.

Помнік сакральнай архітэктуры
Фара Вітаўта
Thumb
Фара Вітаўта
КраінаБеларусь
МестаБерасьце
Каардынаты52°04′54.19″ пн. ш. 23°39′21.02″ у. д.
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
ЗаснавальнікВітаўт
Дата заснаваньня1412 і 1766
Дата скасаваньня1808
Фара Вітаўта на мапе Беларусі
Thumb
Фара Вітаўта
Фара Вітаўта

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першая каталіцкая парафія ў Берасьці ўтварылася ў 1389 годзе. У 1412 годзе з фундацыі вялікага князя Вітаўта пачалося будаваньне мураванага касьцёла. Існуе меркаваньне, што гэты касьцёл да XVIII ст. быў драўляным[1]. Да касьцёла належалі вялікія юрыдыкі, адна зь іх — Сьвятога Крыжа за Рынкам уздоўж Падзамкавай вуліцы.

У 1766—1769 гадох з фундацыі кс. Пятра Шпанэмбэрга праводзілася перабудова касьцёла.

Thumb
Выгляд цэнтру Берасьця ў XVII ст. (фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга)
Умоўныя пазначэньні: A. CastellumЗамак; B. Templum IesuilarumКасьцёл езуітаў; C. Templum ParochialeФарны касьцёл; D. Templ. Graco-rumГрэцка-каталіцкая царква; E. Templ. DominicanorumДамініканскі касьцёл; F. Coenob. BernhardinorumКляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. З 1805 году набажэнствы ў касьцёле не праводзіліся з прычыны небясьпечнасьці канструкцыяў па моцным пажары ў месьце. Касьцельныя каштоўнасьці перанесьлі ў капліцу.

У час будаваньня Берасьцейскай фартэцыі расейскія ўлады разабралі касьцёл, капліца пэўны час выкарыстоўвалася пад вайсковыя мэты, пазьней яе таксама разабралі[2].

Remove ads

Архітэктура

Будынак меў форму чатырокутніка, да ўваходу далучаўся бабінец. З вугла будынка ўзвышалася 6-кутная вежа, з усходняга боку разьмяшчалася капліца.

Інтэр’ер аздабляўся алтарамі, у касьцёле захоўвалася вялікая колькасьць абразоў, а тасама сьвецкі партрэт Вітаўта, выкананы ў XVIII ст.

Пры касьцёле была плябанія, у трох вялікіх пакоях якой былі каміны зь белай кафлі. Сьцены аздабляліся шпалерамі з тканіны.

Remove ads

Заўвагі

  1. Тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads