Фарталеза (футбольны клюб)

бразыльскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Фарталеза (футбольны клюб)
Remove ads

«Фартале́за» (па-партугальску: Fortaleza) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Фарталеза, штат Сэара. Быў зафундаваны 18 кастрычніка 1918 году[2]. Акрамя футбольнай сэкцыі клюб мае дружыны ў іншых відах спорту, як то футзал, гандбол і баскетбол. Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць чырвоны, сіні і белы.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

«Фарталеза» ўважаецца за адзін з самых пасьпяховых футбольных клюбаў на паўночным усходзе Бразыліі. Апытаньні ставіць яго на трэцяе месца паводле колькасьці заўзятараў на паўночным усходзе краіны. У гэтым паказьніку клюб саступае толькі «Баіі» і «Спорту»[3]. Галоўным супернікам «Фарталезы» лічыцца «Сэара», а сустрэчы паміж імі маюць назву «Клясыка каралёў»[4].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Клюбны маскот Жуба.

23 лютага 1912 году Алсыдэс Сантус заснаваў клюб пад назвай «Фарталеза» і неўзабаве пасьля гэтага ўзяў удзел у стварэньні футбольнага клюбу «Стэла». Колеры новай каманды адлюстроўваюць колеры францускага сьцяга, бо заснавальнік жыў у Францыі і пастанавіў дапасаваць колеры гэтай эўрапейскай краіны да колераў бразыльскага клюбу.

У 1920 годзе клюб стаў адным з фундатараў спартовай асацыяцыі штату Сэара. У той жа год «Фарталеза» стала пераможцам чэмпіянату штату. У 1951 годзе гарадзкія ўлады пастанавілі адрамантаваць стадыён імя Прэзыдэнтэ Варгаса. У 1957 годзе клюб набыў зямлю ў раёне Байру-ду-Пісі, дзе падчас Другой сусьветнай вайны ў Фарталезе месьцілася вайсковая база ЗША пад назвай Камандны пункт, і перадаў яе клюбу «Жэнтыландыя» ў абмен на іншы кавалак надзелу. Найбольшым посьпехам клюбу тых гадоў стаў выхад у фінал Кубка Бразыліі ў 1960 годзе.

Стадыён Алсыдэс Сантус адчыніў свае дзьверы ў чэрвені 1962 году. На новай арэне «Фарталеза» адзначылася ў першым матчы перамогай на клюбам «Усына». Заняўшы часьвертае месца ў Сэрыі А 2021 году, клюб упершыню ў гісторыі кваліфікаваўся ў Кубак Лібэртадорэс. У 2023 годзе яны фінішавалі другімі ў Паўднёваамэрыканскім кубку, у фінале якога зазналі паразу ад эквадорскага клюбу ЛДУ. У 2024 годзе «Фарталеза» паўтарыла свой посьпех, зноў спыніўшыся на чацьвертым радку айчыннага першынства.

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён штату Сэара: 46
1920, 1921, 1923, 1924, 1926, 1927, 1928, 1933, 1934, 1937,
1938, 1946, 1947, 1949, 1953, 1954, 1959, 1960, 1964, 1965,
1967, 1969, 1973, 1974, 1982, 1983, 1985, 1987, 1991, 1992,
2000, 2001, 2003, 2004, 2005, 2007, 2008, 2009, 2010, 2015,
2016, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads