Ходараў (Магілёўская вобласьць)

вёска ў Гіжэнскім сельсавеце Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хо́дараў[2] (таксама — Хо́дарава[2], Хо́дараўка[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Узьнікла пасьля 1917 году. Насельнікамі яе былі жыхары вёсак Усохі і Аляксандраўка. Назва паходзіць ад імя Ходар (Тодар, Хвёдар)[3].

Перад вайной у вёсцы жыло 252 чалавекі[4]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 году гітлераўцамі было спалена 69 двароў (з 71 да вайны), забіта 18 жыхароў[4].

Насельніцтва

  • 2011 год — 39 чалавек[1]
  • 2010 год — 40 чалавек
  • 1999 год — 80 чалавек
  • 1926 год — 81 чалавек[5]

Інфраструктура

У вёсцы працуе фэльчарска-акушэрскі пункт і дом сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва.

Славутасьці

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 г. у баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі.
  • Магіла капітана Я. І. Ермалаева[6], які загінуў 27 лістапада 1943 г. у баі супраць нямецкіх захопнікаў[7].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads