Царква Сьвятога Язафата (Быцень)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Язафата — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Быцені, саборная царква Прачысьценскага манастыра. Знаходзілася на Рынку. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1914[1] годзе на загад генэрала Аляксеева расейскія войскі ўзарвалі царкву[2], пазьней помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Язафата | |
![]() Царква Сьвятога Язафата | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Быцень |
Каардынаты | 52°52′54.79″ пн. ш. 25°29′40.91″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Царква Сьвятога Язафата на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Язафата | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першая драўляная царква існавала з 1640 году, калі слонімскі маршалак Рыгор Трызна з жонкаю Рэгінай з Сапегаў заснавалі ў Быцені манастыр базылянаў.
Мураваную саборную царкву збудавалі па 1673 годзе пад кіраўніцтвам настаяцеля манастыра Язэпа Пяткевіча. У 1710 годзе яе асьвяцілі ў гонар сьвятога мучаніка Язафата Кунцэвіча, забітага ў 1623 годзе. У 1730—1737 гадох у царкве паставілі іканастас і 11 алтароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Быцень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі царкву разам з манастыром у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1914 годзе на загад генэрала Аляксеева расейскія войскі ўзарвалі царкву.
Найноўшы час
Да 1929 году царкву часткова аднавілі. У ёй праходзілі службы.
Помнік пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой яго дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая крыжова-купальная базыліка. З трох бакоў да квадрата сяродкрыжжа далучаліся паўцыркульныя апсыды, перакрытыя паўсфэрычнымі конхамі. Алтарная апсыда сваімі памерамі адпавядала ўмежанаму квадрату, бакавыя апсыды былі крыху меншыя за квадрат. Сяродкрыжжа перакрывалася 8-гранным зьведзеным скляпеньнем, якой звонку закрывалася паўсфэрычным купалам зь сьветлавым ліхтаром[3].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- 1862 г.
- 1862 г.
- XIX ст.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- лістапад 1915 г.
- 1916 г.
- 1920-я гг.
- 1930 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads