Эдгар Дэга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдгар-Жэрмэн-Ілер дэ Га або Эдгар Дэга (па-француску: Edgar Germain Hilaire Degas; 19 ліпеня 1834, Парыж, Францыя — 27 верасьня 1917, Парыж, Францыя) — францускі жывапісец, адзін з самых слынных і арыгінальны прадстаўнікоў імпрэсіянізму.
Remove ads
Біяграфія й творчасьць
Дэга нарадзіўся 19 ліпеня 1834 году ў Парыжы, у заможнай сям’і шляхетнага паходжаньня Агюста дэ Га й Сэлестыны Мюсон. Ён быў старэйшым зь пяцёх дзяцей. Ва ўзросьце 13 гадоў Эдгар страціў маці, што зьявілася для яго сур’ёзным ударам. Пазьней, у маладосьці, пад уплывам новых сацыяльных ідэяў, Эдгар зьмяніў сваё прозьвішча з дэ Га на менш «шляхетнае» Дэга.
Бацька мастака, Агюст дэ Га, кіраваў францускім аддзяленьнем буйнога банка, заснаванага ў Італіі дзедам Эдгарам Дэга, Рэнэ Ілерам дэ Га. Ілер дэ Га эміграваў у Італію ў гады Францускай рэвалюцыі, лічачы, што ягонае жыцьцё ў небяспэцы. Маці Эдгара, Сэлестына Мюсон, была родам з францускай сям’і, што асела ў Амэрыцы. Ейны бацька быў брокерам на баваўнянай біржы ў Новым Арлеане.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads