Эсэк’ель Гарай

аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Эсэк’ель Гарай
Remove ads

Эсэк’ель Марсэлё Гарай Гансалес (па-гішпанску: Ezequiel Marcelo Garay González; нар. 10 кастрычніка 1986 году, Расарыё, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Алімпійскі чэмпіён 2008 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Футболам Эсэк’ель пачаў занімацца ў клюбе з роднага гораду Расарыё «Ньюэлз Олд Бойз», за які дэбютаваў у 18 гадоў у хатнім матчы супраць клюбу «Хімнасія і Эсгрыма».

У сьнежні 2005 году Гарай далучыўся да клюбу Ля Лігі «Расінгу», згуляўшы за каманду 7 поўных матчаў. Клюб з Кантабрыі ў той сэзон ледзь пазьбег вылету, заняўшы 17 месца. Наступны сэзон Гарай згуляў вельмі шыкоўна, то бок у 31 гульні ён забіў 9 галоў, столькі з абаронцаў з буйных эўрапейскіх лігаў забіў у той год толькі абаронца «Інтэру» Марка Матэраццы (9). У гульнях супраць «Рэалу» Гарай адзначыўся тройчы: у хатняй перамозе 2:1[4] і пры гасьцявой паразе зь лікам 1:3. «Расінг» скончыў чэмпіянат на высокім для сябе 10 месцы.

18 траўня 2008 году «Рэал» выкупіў трансфэр аргентынца[5], аднак даў дазвол адгуляць гульцу ў клюбе яшчэ адзін сэзон у арэндзе. Сума ўгоды склала каля 10 млн эўра. Зь лета 2009 году Эсэк’ель стаў выступаць за «Рэал». У першым сэзоне ён правёў у чэмпіянаце 20 матчаў і дапамог камандзе стаць віцэ-чэмпіёнам Гішпаніі, аднак з прыходам улетку 2010 году на трэнэрскі масток «сьметанковых» Жузэ Маўрыньню, Гарай страціў месца ў асноўным складзе.

5 ліпеня 2011 году гулец перайшоў у партугальскую «Бэнфіку» за 5,5 млн эўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады[6]. Паводле дамовы ў адваротным кірунку адправіўся Фабію Куэнтран. У пачатку 2014 году рэгулярна хадзілі чуткі пра магчымы пераход Эсэк’еля ў склад піцерскага «Зэніту».

25 чэрвеня 2014 году расейскі клюб «Зэніт» падпісаў Гарая, выклаўшы за гульца 15 млн эўра, пры гэтым партугальскі клюб атрымаў толькі 6 млн эўра, то бок 40% ад сумы. Астатнюю частку сумы атрымаў мадрыдзкі «Рэал»[7].

Міжнародная

Эсэк’ель выклікаўся ў склад моладзевай зборнай Аргентыны, ягонымі партнэрамі па той зборнай былі Сэрхіё Агуэра, Фэрнанда Гага, Ліянэль Мэсі й іншыя. Гарай дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвэгіі, дзе аргентынцы саступілі зь лікам 1:2.

Remove ads

Дасягненьні

«Ньюэлз Олд Бойз»:

«Рэал»:

«Бэнфіка»:

  • Чэмпіён Партугаліі: 2014
  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2014
  • Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012, 2014

«Зэніт»:

«Валенсія»:

Аргентына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads