Юнць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юнць, Юнда — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Юнт (Jundt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова юнд- (юнт-) паходзіць ад гоцкага junda 'маладосьць'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Юндзіла (Юндзель), адзначалася германскае імя Jundel (Juncila).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае беларускае паходжаньне літоўскіх імёнаў Юнда (Junda) і Юндзіл (Jundził) — ад юны 'малады' з даданьнем суфікса -да, адкуль гэтыя імёны запазычалі ў летувіскую мову[3].
Адзначалася гістарычнае бытаваньне ў Польшчы імёнаў Юнта / Юнда: Juntha / Iunda (1409 год), Juntha (1411 год), Iunta (1436 год), Iuntha (1444 год)[4].
У Прусіі бытавалі імёны Jvnde / Junde (1299, 1389 і 1422 гады)[5], Junder[a] (1390 год)[5]. У 1599 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Joannes Junterus, Risenburgensis Borussus[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Juntiewa (1786—1788 гады)[8][b].
Remove ads
Носьбіты
Юнды — літоўскі шляхецкі род[11].
Юнда (Jundo) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[12].
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads