Юры Паўлюкавец
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Паўлюкавец (нар. 24 чэрвеня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец пінскай СДЮШАР-3. У 2009 годзе трапіў у структуру берасьцейскага «Дынама». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 10 жніўня 2013 году дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Дняпра» (2:0). У сэзоне 2014 году пачаў часьцей зьяўляцца ў першым складзе, звычайна выходзячы на замену. У сэзоне 2015 годзе ўжо трывала ўладкаваўся, прасунуўшыся ў першую адзінаццатку берасьцейцаў.
У студзені 2016 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клюбам[4]. У складзе жодзінцаў пачаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна толькі зрэдку выходзіў на замену. У лютым 2017 году выправіўся на прагляд у «Іслач»[5], аднак не падышоў камандзе. У выніку пачаў сэзон 2017 году ў складзе тарпэдаўцаў, дзе выступаў перадусім за дубль, толькі двойчы зьявіўшыся на пляцоўцы ў асноўнай камандзе. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[6] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[7][8].
У лютым 2018 году склаў працоўную дамову з жыткавіцкім клюбам ЮАС[9]. У ліпені таго ж году, пакінуўшы жыткавіцкі клюб, стаў футбалістам бабруйскай «Белшыны»[10]. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з бабруйскім клюбам[11]. У сэзоне 2019 году ў якасьці аднаго з ключавых гульцоў дружыны дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2020 году прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[12]. За клюб гуляў ў стартавым складзе альбо заставаўся на лаве запасных. У студзені 2022 году пакінуў жодзінскі клюб[13]. Хутка пачаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёманам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[14]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з камандай[15]. Тое самае зрабіў праз год перад пачаткам чарговага сэзону[16].
Міжнародная
11 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны. Усяго за зборную правёў чатыры матчы.
Remove ads
Дасягненні
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016, 2024, 2025
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads