высакагорная вобласьць у заходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Армянскае нагор’е (па-армянску: Հայկական լեռնաշխարհՀայկական լեռնաշխարհ) — сярэдняе з трох Пярэднеазіяцкіх нагор’яў.
Большая частка Армянскага нагор’я знаходзіцца ў межах сучасных Турцыі і Армэніі. Да Армянскага нагор’я адносіцца таксама заходняя частка Ірана, поўдзень Грузіі і заходняя частка Азэрбайджану. Плошча каля 400 тыс. км². Сярэдняя вышыня 1700 м, найбольшая 5165 м (гара Вялікі Арарат).
Паверхня — спалучэньне лавава-туфавых пласкагор’яў і плато вышынёй 1500 — 3000 м зь міжгорнымі ўпадзінамі і далінамі. Шэраг хрыбтоў (Арсіянскі, Агрыдаг, Джавахецкі, Вардэнінскі) утвораны ланцугамі вулканаў. Найбольшыя ўпадзіны: Арарацкая, Эрзурумская, Муская і інш.; дно некаторых упадзін занята азёрамі Ван, Севан, Урмія (Рэзайе). Вульканічныя конусы (Сюпхан — 4434 м, Арагац — 4090 м і інш.) і лававае покрыва ўтварыліся ў неагэне і чацьвярцічным пэрыядзе. Невульканічныя хрыбты: Зангезурскі, Паландзёкен, Бінгёль, Аладаг, Карадаг, Машудаг, Карабаскі і інш. Карысныя выкапні: нафта, мыш’як, медзь, храміты, жалезная руда, полімэталічныя руды, каменны вугаль, каменная соль; мінэральныя і тэрмальныя крыніцы.
Клімат Армянскага нагор’я субтрапічны кантынэнтальны. Сярэднія тэмпэратуры студзеня ад −3 да −15°С, ліпеня ад 15 да 20°С (у катлавінах 25°С). Гадавая колькасьць ападкаў на заходніх схілах 1000 мм і больш, у катлавінах 500—700 мм, на ўсходзе 300—500 мм. На Армянскім нагор’і пачынаюцца рэкі Эўфрат, Тыгр, Кура, Аракс.
Расьліннасьць стэпавая і паўпустынная на шэразёмах, сьветла-каштанавых, бурых і шэра-карычневых глебах. Па схілах гор — хмызьнякі з маквісу, лясы з хвоі і дубу, фісташкавыя і арчовыя рэдкалесьсі. На менш увільготненых схілах зарасьнікі калючых падушкападобных хмызьнякоў. На вышыні 4000 м горны стэп, вышэй — альпійскія лугі, на вяршынях вечныя сьнягі і ледавікі. Жывёльны сьвет: шмат грызуноў, паўзуны, трапляюцца казуля, безааравы казёл, муфлон, мядзьведзь, барс, паласатая гіена.
Разьвіваецца аазіснае земляробства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.