From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белаэранавігацыя» — дзяржаўнае прадпрыемства аэранавігацыйнага абслугоўваньня паветранага руху Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1996 году.
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 1 сакавіка 1996 |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | вул. Караткевіча, д. 19 |
Ключавыя фігуры | генэральны дырэктар Леанід Мікалаевіч Чуро |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | аэранавігацыя |
Таксама прадпрыемства аказвае аэрапортавыя, транспартна-лягістычныя й аздараўленчыя паслугі.
Прадпрыемства было створана 1 сакавіка 1996 году ў адпаведнасьці з загадам Дзяржаўнага камітэту па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
За 2013 год «Белаэранавігацыя» абслужыла 1082 паветраных перавозчыкі зь 97 краінаў. Лік палётаў вырас на 6 % да 255 208. Пры гэтым, на 11 % вырас лік узьлётаў і пасадак у Беларусі да 18 130 (7 % палётаў). Лік пералётаў празь Беларусь павялічыўся на 5 % да 211 311 (82 % усіх палётаў). Звыш 36 % (92 890) палётаў прыпала на авіяпрадпрыемствы Расеі, 9 % (23 790) — на авіяперавозчыкаў Нямеччыны і 8 % (22 570) — на беларускія авіяпрадпрыемствы[1].
Асноўныя віды дзейнасьці «Белаэранавігацыі»: прадастаўленьне аэранавігацыйнага абслугоўваньня паветранага руху й аказаньне аэрапортавых паслугаў. Прадпрыемства аб’ядноўвае ў сабе ўсю сыстэму аэранавігацыі рэспублікі, у тым ліку ўсе абласныя аэрапорты краіны, а таксама філію па аздараўленьню. Абслугоўваньнем паветранага руху ў паветранае прасторы Рэспублікі Беларусь займаюцца Менскі раённы дыспэтчарскі цэнтар і Менскі аэрадромны дыспэтчарскі цэнтар дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», якія месьцяцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорту «Менск», а таксама службы паветранага руху ва ўсіх абласных аэрапортах Беларусі.
21 чэрвеня 2021 году прадпрыемства трапіла ў чацьвёрты пакет санкцый Эўрапейскага Зьвязу з-за захопу самалёта рэйсу Ryanair 4978[2]. Эўрапейская рада(be) аргумэнтавала рашэньне тым, што яно адказвае за кантроль паветранага руху ў Беларусі й, як вынік, перанакіраваньне пасажырскага рэйсу FR4978 у менскі аэрапорт без належнага абгрунтаваньня 23 траўня 2021 году дзеля арышту журналіста Рамана Пратасевіча й Соф’і Сапегі — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі(be)[2]. Адначасова з гэтым генэральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» й Чуро ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[4], Канада[5], востраў Джэрзі[6], Швайцарыя[7][8][9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10]. Таксама Чуро трапіў у санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[11][12].
18 сьнежня 2023 году начальніка Гомельскага філіялу «Белаэранавігацыі» Уладзімера Чаравухіна дадалі ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненьне да ўварваньня Расіі ва Ўкраіну[13]. Празь некалькі дзён пасьля гэтага да эўрапейскага пакету санкцый далучылася Швайцарыя[14], а ў лютым 2024 году – Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Малдова, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.