сэрбскі мовазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Вук Стэфанавіч Караджыч (па-сэрбску: Вук Стефановић Караџић; 7 лістапада 1787 — 7 лютага 1864) — сэрбскі мовазнаўца, рэфарматар сэрбскай мовы.
Вук Караджыч | |
Памылка Lua: expandTemplate: template "мова-sr-cyrl" does not exist. | |
Дата нараджэньня | 26 кастрычніка (6 лістапада) 1787[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 студзеня 1864[1][2][4] (76 гадоў) або 7 лютага 1864[3] (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, гісторык, перакладнік, пісьменьнік, перакладнік Бібліі, дыплямат, зьбіральнік казак, антраполяг, філёляг, этнограф, фальклярыст |
Навуковая сфэра | мовазнаўства, фальклярыстыка і этнаграфія |
Месца працы | |
Сябра ў | Таварыства сэрбскай пісьменнасьці[d], Расейская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d] і Кракаўскае навуковае таварыства[d][3] |
Дзеці | Міна Караджыч[d] і Dimitrije Karadžić[d] |
Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымліваў у Лозьніцы, а пасьля ў кляштары. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў кляштары ён болей займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназіі ў Пэтрыне. Пазьней вучыцца ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад’язджае на лекаваньне ў Пэшт. Падчас знаходжаньня ў Вене знаёміцца зь Ернэем Капітарам, які дапамагае яму ажыцьцяўляць заплянаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаваньні мовы і правапісу і ўвядзеньні народнай мовы ў мастацкую творчасьць. Праз забарону друкавацца ў Сэрбіі і Аўстрыйскай імпэрыі зьяжджае ў Расею, дзе мае магчымасьць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Белград.
У першай палове 19 стагодзьдзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філёлягаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ернэй Капітар, рэфармаваў сэрбскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданьні сэрбскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сэрбскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фармаваньне сучаснай стандратнай харвацкай мовы.
Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманьні ў літаратурную мову народных элемэнтаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўленьня, якое ня мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысьціць сэрбскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элемэнтаў, а базай зрабіць новаштокаўскія дыялекты.
З стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ж ж | З з |
И и | К к | Л л | М м | Н н | О о | П п | Р р |
С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш |
Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ і Џ џ
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.