адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Заборскі сельсавет (з 1962 году — Кастры́чніцкі сельсавет[1] або Акця́барскі сельсавет[2]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Калодніца.
Заборскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Прошыка |
Дата ўтварэньня | 5 траўня 1962 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
На 2022 год заказьнік «Сялява», створаны ў 1993 годзе, займаў большую частку земляў Заборскага сельсавету, у тым ліку ў яго межах знаходзіўся адміністрацыйны цэнтар Калодніца.
20 жніўня 1924 году створаны Заборскі сельсавет у складзе Чарэйскага (з 8 ліпеня 1931 году — Крупскага, з 12 лютага 1935 году — адноўленага Халопеніцкага, з 20 студзеня 1960 году — Крупскага) раёну Барысаўскай (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Аршанскай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Забор’е[3].
5 траўня 1962 году сельсавет перайменаваны ў Кастрычніцкі, цэнтар перанесены ў вёску Лютыя (з 28 жніўня 1966 году — у вёску Прошыку)[4].
9 красавіка 2013 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Прошыкі ў вёску Калодніцу[5].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Абчуга, Асечана, Астроўкі, Бобрык, Дзяньгубка, Журавы, Забор’е, Калыбанава, Кастрычнік, Касянічы, Кіявец, Клубынічы, Краснавінка, Кутавец, Лагі, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Хватынка, Шарнева, Шарпілаўка, Шкорнеўка і пасёлкі Рыкаўка, Шарнева — ліквідаванага Абчускага сельсавету[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.