адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцюко́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Касьцюковіцкі раён мяжуе з Краснапольскім, Клімавіцкім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Расеяй на ўсходзе.
Касьцюковіцкі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Касьцюковічы |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Старшыня райвыканкаму | Дзьмтіры Малашэнка |
Насельніцтва (2018) | 22 894[1] |
Шчыльнасьць | 15,3 чал./км² |
Нацыянальны склад | беларусы (89,4%), расейцы (8,3%), украінцы (1,6%)[2] |
Плошча | 1493,84[3] км² (7-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 183 м[4] |
Месцазнаходжаньне Касьцюковіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
17 ліпеня 1924 году ўтвораны Касьцюковіцкі раён у Калінінскай акрузе. 20 жніўня 1924 году падзелены на 16 сельсаветаў: Беладубраўскі, Брацькавіцкі, Ветухноўскі, Дзямідавіцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Тупічынскі), Забычанскі, Касьцюковіцкі (скасаваны ў 1926 годзе), Красьніцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Дзяражненскі), Негінскі, Нізькаўскі, Прусінскі, Пячарскі, Саматэвіцкі, Сілічоўскі, Студзянецкі, Царковішчанскі (у 1936 годзе перайменаваны ў Пралетарскі), Хоцімскі.
4 жніўня 1927 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны Баронькаўскі, Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Вялікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі, Смолькаўскі, Сялецкі сельскія саветы скасаванага Бялынкавіцкага раёну.
8 ліпеня 1931 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага раёну. 12 сьнежня 1935 году ўсе яны і Батаеўскі сельскі савет вернуты ў адноўлены Хоцімскі раён.
Да 26 ліпеня 1930 Касьцюковіцкі раён у Магілёўскай акрузе. З 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці.
На 1 студзеня 1941 году ў раёне было 24 сельскія саветы.
На 1 студзеня 1995 году ў раёне 156 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі.
На 1 студзеня 2002 году — 15 калгасаў (імя Калініна, Кранштат, Радзіма, Праўда, імя Карла Маркса, Парыская Камуна, Расея, Смолькі, Новае жыцьцё, Прагрэс, Баронькі, Новы быт, Дуброва, Забычаньне, Ленінскі шлях).
У раёне маецца 18 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 9 сумесна зь дзіцячымі садкамі, 1 раённая гімназія, 10 дашкольных установаў, цэнтры пазашколнай работы, карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня ды рэабілітацыі, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар, цэнтар турызму.[8]
Транспарт у раёне прадстаўлены маршрутнымі аўтобусамі, якія злучаюць раён зь Менскам, Магілёвам, Гомелем ды Хоцімскам. Шэраг унутрыраённых маршрутаў.[9] Праз раён праходзіць чыгунка Ворша — Унеча.
У раёне ёсьць 65 адкрытых пляцовак для заняткаў спортам, 21 спартовая заля, 8 спартовых скрыняў, 2 трэнажорныя залі, 2 залі барацьбы, 1 зала боксу, 1 гарадзкі стадыён, 3 шматфункцыянальныя спартовыя пляцоўкі.[10]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.