From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў, да 1873 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′07.20″ пн. ш. 26°40′49″ у. д. |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл дзеля перабудовы пад настаўніцкую сэмінарыю. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік архітэктуры.
У 1672 годзе падчашы смаленскі Б. Баканоўскі і князь М. К. Радзівіл фундавалі ў Нясьвіжы кляштар дамініканаў. У 1680 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Да 1835 году пры кляштары дзеяла школа, у якой навучаўся Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля).
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1873 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі касьцёл, будынкі якіх неўзабаве перарабілі пад настаўніцкую сэмінарыю.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры.
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка ў выглядзе выцягнутага прастакутнага аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам. Сьцены праразаліся 12 вялізнымі аконнымі праёмамі.
Нэфы і апсыда перакрываліся скляпеньнямі, размаляванымі мастаком Юзэфам Ксавэрам Гескім. Інтэр’ер аздаблялі высокамастацкі амбон і 11 алтароў, выкананых у тэхніцы стука. Пад касьцёлам была вялізная крыпта.
Да касьцёла далучаўся 2-павярховы кляштарны корпус[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.