From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Койданаве. Знаходзіцца на гістарычнай Плябанскай вуліцы[lower-alpha 1]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Часткова адноўлены касьцёл | |
Краіна | Беларусь |
Места | Койданаў |
Каардынаты | 53°41′21.96″ пн. ш. 27°7′42.23″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Касьцёл Сьвятой Ганны на Вікісховішчы |
Першы касьцёл у Койданаве збудавалі ў 1439 годзе з фундацыі князя Міхала Жыгімонтавіча. Драўляны касьцёл неаднаразова цярпеў ад пажараў.
У 1785 годзе збудавалі драўляны касьцёл, які захаваўся да нашага часу.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Койданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1843 годзе пробашчам быў Леапольд Заўшцінскі, вікарыем — Пётар Крушэўскі[1]. На 1883 год парафія налічвала 12,3 тыс. чалавек[2].
У 1901 годзе адміністратарам быў Стэфан Градзінскі, філіялістам — Дамінік Брасевіч[3]. У пачатку XX ст. існавалі філіяльны касьцёл у Вязыні, прыпісныя капліцы ў Станькаве, Гарбузах, Нарэях, Рубілках, Скароднам і Навасёлках.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, часткова зруйнавалі помнік і прыстасавалі яго пад музычную школу.
У 1990-я гады касьцёл часткова аднавілі і ў 1997 годзе кансэкравалі.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі барока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка на высокім мураваным цокалі. Мае ярусную аб'ёмна-прасторавую кампазыцыю: да цэнтральнага высокага нэфа, які пераходзіць у 5-гранную апсыду, далучаюцца больш нізкія бакавыя нэфы з 1-схільнымі пакрыцьцямі. Раней над галоўным фасадам узвышаліся дзьве 2-ярусныя чацверыковыя вежы, завершаныя плястычнымі каркаснымі шатровымі сыгнатуркамі (пры аднаўленьні надбудавалі нізкія вежачкі). Паміж імі разьмяшчаўся фігурны валютны шчыт, што прыкрываў 2-схільны дах. У цэнтры фасада было лучковае акно, што асьвятляла хоры, і 4-слуповы ганак. Бакавыя фасады падзяляюцца 2 радамі прастакутных (раней лучковых) аконных праёмаў і вэртыкальнымі брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.
Мастацкім акцэнтам інтэр'еру быў драўляны барочны алтар (не захаваўся), выкананы ў форме портыка з 2 парамі разьмешчаных уступам канэліраваных карынфскіх калёнаў, якія несьлі лучковы франтон з разной кампазыцыяй «Глёрыя». У цэнтры алтара быў маляўнічы абраз «Найсьвяцейшая Панна Марыя» XVIII ст.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.