грэцкі палітык, прэзыдэнт Грэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Катэрына Сакелярапулю (па-грэцку: Αικατερίνη Σακελλαροπούλου, 30 траўня 1956, Салёнікі, Грэцыя) — грэцкая палітык, 13-ы прэзыдэнт Грэцыі. Займае сваю пасаду з 13 сакавіка 2020 г.
Катэрына Сакелярапулю | |
па-грэцку: Αικατερίνη Σακελλαροπούλου | |
13-ы прэзыдэнт Грэцыі | |
---|---|
13 сакавіка 2020 — дасюль | |
Прэм’ер-міністар: | Кірыякас Міцатакіс |
Папярэднік: | Пракопіс Паўлёпуляс |
22-і Прэзыдэнт Дзяржаўнай рады | |
17 кастрычніка 2018 — 22 студзеня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Пракопіс Паўлёпуляс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
30 траўня 1956 Салёнікі |
Партыя: | |
Адукацыя: |
Атэнскі ўнівэрсытэт Унівэрсытэт Пантэон-Асас |
Узнагароды: | |
Вывучала права на юрыдычным факультэце Атэнскага нацыянальнага ўнівэрсытэту ім. Каппдзістрыі і скончыла асьпірантуру па канстытуцыйным і адміністратыўным праве ва Ўнівэрсытэце Пантэон-Асас у Парыжы. У 1982 годзе была прынятая ў Дзяржаўную раду дакладчыкам.
У кастрычніку 2015 году прызначана віцэ-прэзыдэнтам Дзяржаўнай рады, а ў кастрычніку 2018 году яе аднагалосна абралі прэзыдэнтам Дзяржаўнай рады[1].
22 студзеня 2020 году «падзелены» парлямэнт Грэцыі, прадэманстраваўшы «незвычайную аднадушнасьць» і абраў (261 дэпутат «за», «супраць» — 0) яе прэзыдэнтам Грэцыі[2][3]. Такім чынам, упершыню Прэзыдэнтам Грэцкай Рэспублікі была прызначана жанчына.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.