From Wikipedia, the free encyclopedia
Манастыр Прачыстай Багародзіцы[lower-alpha 1] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, у прадмесьці Куцейне. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. Твор архітэктуры магілёўскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі манастырскі комплекс, пазьней на яго месцы збудавалі шматпавярховыя будынкі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Манастыр Прачыстай Багародзіцы | |
Куцеінскі Прачысьценскі манастыр | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°29′36″ пн. ш. 30°25′40″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | магілёўскае барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Манастыр Прачыстай Багародзіцы | |
Манастыр Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы |
У 1631 годзе Багдан Статкевіч заснаваў у прадмесьці Куцейне жаночы манастыр. Першыя будынкі былі драўлянымі, а 2-ярусная брама-званіца мела мураваны ніжні ярус. У 1635 годзе згарэла драўляная саборная царква. У 1655 годзе ў стылі магілёўскага барока збудавалі мураваную саборную царкву Прачыстай Багародзіцы.
У 1658 годзе куцеінскіх манашак перавялі ў новаадкрыты Ўваскрасенскі манастыр у Смаленску. Існуюць зьвесткі, што з Куцейны былі і першыя насельніцы Новадзявочага манастыра ў Маскве. У 1691 годзе пры манастыры збудавалі мураваную царкву Раства Багародзіцы.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзеяць. У 1842 годзе яго прылічылі да першай клясы.
У 1918 годзе савецкія ўлады ліквідавалі манастыр, будынкі якога выкарыстоўваліся пад склад і вяндлярню. Прачысьценскую саборную царкву зноў адкрылі ў часы Другой сусьветнай вайны. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі манастырскі комплекс.
У 1996 годзе Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату заснаваў у Воршы Ўсьпенскі манастыр. У 2006 годзе скончылася будаваньне новай Усьпенскай царквы.
Помнік архітэктуры магілёўскага барока. У склад комплекс уваходзіла некалькі цэркваў, жылыя і гаспадарчыя пабудовы.
Прачысьценская саборная царква — крыжова-купальны 3-апсыдны храм. Асноўны нэф і крылы трансэпта накрываліся пэрпэндыкулярнымі 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцох. Сяродкрыжжа завяршаў 8-гранны глухі барабан і масіўны грушападобны купал з банькай. Сьцены аздабляліся прафіляванымі карнізамі, пілястрамі на вуглох. Высокія вокны мелі паўцыркульныя аркавыя завяршэньні. Франтоны завяршаліся банькамі і аздабляліся патройнымі роўнымі аркавымі нішамі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.