Баня (купал)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ба́ня, ба́нька — шмат’ярусны фігурны самкнуты купал грушападобнай формы з заломамі, пашыраны ў сакральнай архітэктуры барока[1] на тэрыторыі Рэчы Паспалітай[2]. Таксама банямі называюць купальнае пакрыцьцё паўкруглай формы або круглы купал у завяршэньні вежаў або вярхоў[3].

Адметнасьцю купалоў-баняў, уласьцівых сакральнаму дойлідзтву Вялікага Княства Літоўскага і традыцыйнай царкоўнай архітэктуры этнічнай тэрыторыі беларусаў, ёсьць складаны сылюэт і падзел на грані[4]. У сакральнай архітэктуры Маскоўскай дзяржавы пашырэньне атрымалі купалы-цыбуліны, якія ў адрозьненьне ад баняў, звычайна маюць большы дыямэтар, чым аснова, на якой яны стаяць, а іхная вышыня пераўзыходзіць шырыню. Характэрная гранёная форма купалоў-баняў узьнікла пад уплывам на мастацкі вобраз мураваных сьвятыняў прыёмаў драўлянага будаваньня[2].
Remove ads
Назва
Тэрмін «баня» або «банька» паходзіць ад лацінскага слова baneum, якім вызначаўся пукаты посуд для амавеньня. Гэты тэрмін часта сустракаецца ў старажытных інвэнтарах сьвятыняў Беларусі. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў польскіх і ўкраінскім мастацтве. У беларускім мастацтвазнаўстве ён з часоў русіфікацыі практычна перастаў выкарыстоўвацца з прычыны існаваньня адпаведнага расейскага слова, якое азначае лазьню[2]. Доктар мастацтвазнаўства Тамара Габрусь зьвяртае ўвагу на тое, што тэрмін «баня» мусіць вярнуцца ў шырокі ўжытак датычна барокавага купала, бо ён увасабляе мастацка-стылявыя традыцыі сакральнага дойлідзтва Беларусі[2].
Remove ads
Галерэя
Цэрквы
- Купалы-бані ў архітэктуры цэркваў Вялікага Княства Літоўскага
- Цэрквы Тупічэўскага манастыра ў Амсьціславе
- Царква ў Барыскавічах
- Траецкая царква ў Віцебску
- Цэрквы ў Дуброўне
- Мікольская царква ў Латыгалі
Касьцёлы
- Купалы-бані ў архітэктуры касьцёлаў Вялікага Княства Літоўскага
- Фарны касьцёл у Бабруйску
- Касьцёл піяраў у Дубровіцы
- Касьцёл Апекі Маці Божай у Рукшэніцах
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads