Рослаў
места ў Смаленскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ро́слаў (рас. Рославль) — места ў Расеі, на левым беразе ракі Асьцёру. Адміністрацыйны цэнтар Рослаўскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 50 870 чалавек. Знаходзіцца за 123 км на паўднёвы ўсход ад Смаленску, за 135 км ад Бранску. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.
Рослаў — магдэбурскае места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася некалькі цэркваў, помнікаў архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, а таксама касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, збудаваны ў пачатку XX ст.
Remove ads
Назва
На думку сучасных дасьледнікаў, Рослаў атрымаў назву ў гонар свайго заснавальніка — князя Расьціслава Мсьціславіча[1]. Тым часам паводле расейскага гісторыка Карамзіна, места заснаваў муж полацкай князёўны Рагнеды — Уладзімер Сьвятаславіч. Некаторыя гісторыкі прыпісваюць заснаваньне Рослава Ўладзімеру Манамаху.
Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Ростиславль, Rostislawl[2].
Remove ads
Гісторыя

Раньнія часы
Каля 1137 году князь Расьціслаў Мсьціславіч заснаваў Рослаў як адзін з гарадоў на заваяваных у радзімічаў землях. Першы пісьмовы ўпамін пра Рослаў датуецца 1150 годам, калі ён уваходзіў у склад Смаленскага княства.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

У ХІV ст. Рослаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. 15 ліпеня 1410 году Рослаўская харугва брала ўдзел у Грунвальдзкай бітве. У 1493 годзе места захапілі маскоўскія войскі.
У 1503 годзе Рослаў вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1508 годзе ён увайшоў у склад Смаленскага ваяводзтва. У 1515 годзе маскоўскі гаспадар Іван IV Тыран зноў захапіў места. Па ягонай сьмерці, у «смутныя часы» рослаўцы падтрымалі войскі Дзьмітрыя Самазванца, прагнучы вяртаньня ў Вялікае Княства Літоўскае.
У 1618 годзе Рослаў стаў цэнтрам староства ў складзе Смаленскага павету Смаленскага ваяводзтва. 24 сакавіка 1623 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права[3] і герб «у блакітным полі выява збройнага Сьвятога Жыгімонта, у руках якога скіпэтар і яблык»[4]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Рослаў захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Рослаў апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1708 годзе ён увайшоў у склад Смаленскай губэрні, дзе ў 1776 годзе стаў цэнтрам павету. У 1738 годзе ў Рославе адкрылася школа з навучаньнем на расейскай і польскай мовах.
Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 94,7% насельніцтва Рослаўскага павету[5]. У канцы XIX ст. у Рославе дзеялі 7 цэркваў, сярод іх саборная славілася абразам Маці Боскай (прывезены ў 1793 годзе з вострава Мальты), працавалі расейскія 2 прагімназіі і 5 вучэльняў, сярод якіх духоўная і чыгуначна-тэхнічная, 2 багадзельні, 4 лякарні і 3 аптэкі. Агулам існавала 22 прамысловыя прадпрыемствы, зь якіх вылучаліся 2 алейні і столькі ж гарбарняў. Гандлявалі канапляным і льняным алеем, пянькой, зернем, скурамі, тытунем, лыкам. Пункты адпраўкі — Рыга і Цэнтральная Расея. У гэты час беларусы складалі 94% насельніцтва Рослаўскага павету[4].
У 1860 годзе ўкраінскі этнограф Міхайла Леўчанка(uk) сьведчыў паводле ўласных назіраньняў, што «калі рухацца далей на поўнач [ад ракі Дзясны] праз Старадуб, Мглін да Рослава, вы паўсюль заўважыце адзін строй і адзіную гаворку — беларускую», адзначаючы пры тым наступныя асаблівасьці адзеньня: «шапка белая (яламок, мадзерка, мардзелка) лямцавая, у мужчыны, белая хустка (але не намітка) у жанчыны — гэта ліцьвіны або беларусы»[6]. Таксама паводле дзёньніку Алены Скірмунт, часткова апублікаванага ў 1876 годзе пад назвай «3 жыцьця літвінкі, 1827—1874»: «Рослаў. Павінна быць Смаленская губэрня, адна з складных частак Вялікарасеі? О, не! Гэта наша Смаленскае ваяводзтва! Людзі такога ж самага тыпу, з той жа мовай і ўборамі. Праўда, сядзібы ў многім сталі больш брыдкія, хаця і зараз вялікія»[7].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рослаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[8]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1920 годзе газэта Наша Ніва пісала, што ў Рослаўскім павеце (найбольш у ваколіцах Манастыршчыны) дзее партызанскі аддзел, які змагаецца за незалежнасьць Беларусі[9].
У Другую сусьветную вайну з 5 жніўня 1941 да 23 верасьня 1943 году Дарагабуж знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
- Места на старых здымках
- Касьцёл
- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы
- Чыгуначная станцыя
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1856 год — 6,3 тыс. чал.; 1897 год — 17 776 чал.
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 28 тыс. чал.; 1939 год — 41 480 чал.; 1974 год — 54 тыс. чал.[10]; 1993 год — 60,7 тыс. чал.[11]; 1998 год — 60,0 тыс. чал.[12]; 2000 год — 59,8 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 55,3 тыс. чал.; 2017 год — 50 870 чал.
Адукацыя
У Рославе працуюць 10 сярэдніх школаў, 3 каледжы, 3 тэхнікумы і філіі 4 унівэрсытэтаў.
Культура
Дзеюць 2 бібліятэкі, палац і дом культуры.
Эканоміка
Лёгкая і харчовая прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
- Рослаўскі вагонарамонтны завод.
Транспарт

Праз Рослаў праходзяць аўтамабільныя дарогі А141 Рудня — Арол (ад Віцебску праз Смаленск і Бранск), А101 (Масква — Шэры Камень і далей на Бабруйск), і P137.
Места стаіць на гістарычнай чыгуначнай Рыска-Арлоўскай лініі. Тут знаходзіцца станцыя Рослаў-I, вузлавая, аднесеная да другой клясы.
Рослаў злучаецца прымескай чыгункай з Смаленскам, Жукаўкай і Фаянсавай (м. Кіраў Калускай вобласьці). Мескі транспарт складаецца зь дзясятка аўтобусных маршрутаў, таксі і маршрутныя таксі. Меская аўтастанцыя знаходзіцца побач з чыгуначным вакзалам і забясьпечвае працу значнай колькасьці маршрутаў прымескіх і міжмескіх аўтобусаў.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1905)
- Царква Казанскага Абраза Маці Божай (1833—1845)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1780—1790)
- Царква Раства Багародзіцы (1850-я)
- Манастыр Спаскі: царква Сьвятога Спаса (1811—1819), царква Аляксандра Неўскага (1854—1857)
- Царква Ўваскрасеньня Гасподняга (1816—1825)
- Царква Ўшэсьця Гасподняга (1821—1832)
Страчаная спадчына
- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1779—1783)
- Царква Сьвятога Духа (XIX ст.)
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Рослава
- Гарадзішча «Бурцава Гара»
- Царква Ўшэсьця Гасподняга
- Царква Раства Багародзіцы
- Спаскі манастыр
- Царква Сьвятога Спаса
- Царква Аляксандра Неўскага
- Земскі склад
- Сход міравых судзьдзяў
Асобы
- Яўген Глебаў (1929—2000) — беларускі кампазытар і пэдагог
Месты-сябры
Глядзіце таксама
- Рослаўскае староства
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads