першабытны лес у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Налібоцкая пушча, або Налібоцкія лясы — найвялікшы лясны масіў у Беларусі, разьмешчаны ў басэйне правых прытокаў рэчак Нёман, Бярэзіна і Вуса да Ашмянскіх градаў на поўначы і Менскага ўзвышша на ўсходзе. Плошча 140 тыс. га.
Назва пушчы паходзіць ад разьмешчанага ў ёй мястэчка Налібакі. На тэрыторыі пушчы ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня Налібоцкі.
У часы ВКЛ пушча доўгі час зноходзілася ў руках розных уладальнікаў, пакуль у канцы XVI ст. не апынулася ва ўладаньні Радзівілаў. У XVIII ст. у Налібаках знаходзілася рэзыдэнцыя занёманскага і наднёманскага лоўчага, які кіраваў усімі радзівілаўскімі лясамі на паўночным захадзе сучаснай Беларусі. Тут жа знаходзілася сядзіба налібацкага падлоўчага. Увогуле сама пушча дзялілася на тры падлавецтвы: Налібоцкае, Дзераўнянскае і Хатаўское[1].
У часы Другой сусьветнай вайны пушча была зонай актыўных дзеяньняў Арміі Краёвай, а таксама габрэйскага і савецкага партызанскіх рухаў. Паводле розных ацэнак у 1939—1945 роках у Налібоцкай пушчы знаходзіліся ад 10 да 25 тысячаў чалавек: партызанаў, уцекачоў, бежанцаў і злачынцаў.
Займае ўсходнюю ўскраіну Верхнянёманскай нізіны. Рэльеф хвалісты з выдма- і марэнава-ўзгорыстымі формамі і забалочанымі паніжэньнямі.
На поўдні масіва возера Кромань. Найбольш забалочаная па далінах рэчак Бярэзіна, Іслач, Волка і ў нізкай плыні Вусы, дзе на тарфяна-балотных глебах растуць алешнікі і бярэзьнікі. У цэнтральнай і ўсходняй частках пераважаюць хвойнікі. Сустракаюцца яловыя дубровы. Па паўднёва-заходняй частцы Налібоцкай пушчы праходзіць паўночная мяжа суцэльнага распаўсюджваньня граба.
Фаўна пушчы характэрная для лясоў сярэдняй паласы Беларусі. Водзяцца: алень, лось, дзік, янот, бабёр, буры мядзьведзь. Птушкі: глушэц, цецярук, слонка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.