From Wikipedia, the free encyclopedia
Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Дукоры. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне гістарычнага мястэчка. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў | |
Сядзіба Ашторпаў. Н. Орда, 4 ліпеня 1876 г. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дукора |
Каардынаты | 54°04′48.22″ пн. ш. 27°40′50.17″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў | |
Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з палаца, царквы, флігеля, уязной брамы, гаспадарчых пабудоваў і парку.
Сядзіба ў Дукоры знаходзілася ў валоданьні Ашторпаў, з 1874 году — Гартынгаў. Мураваны палац збудавалі ў пачатку XIX ст.
У 1918 годзе палац перарабілі пад школу. За часамі Другой сусьветнай вайны савецкія партызаны пад камандаю Мікалая Пакроўскага зьнішчылі палац.
Палац — мураваны 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Паверхі падзяляў карнізны пас, сьцены завяршаў разьвіты антаблемэнт. Прастакутныя вокны аздабляліся ліштвамі. Галоўны фасад вылучаўся манумэнтальным 4-калённым портыкам на вышыню абодвух паверхаў з трыкутным франтонам у завяршэньні і прасторным бальконам на другім паверсе. Да абодвух тарцоў палацу далучаліся 1-павярховыя прастакутныя ў пляне аранжарэі з шырокімі аконнымі праёмамі. Усе аб’ёмы былі пад 2-схільнымі дахамі. У палацы існавала шмат жылых і парадных пакояў, бібліятэка на некалькі тысячаў тамоў, архіў і іншыя памяшканьні. Захоўвалася вялікая калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (у тым ліку карціны Францішка Смуглевіча, Яна Дамеля). Лявон Ашторп трымаў аркестар.
Флігель — амаль квадратны ў пляне 2-павярховы мураваны будынак, завершаны нізкім 4-схільным дахам. Падзяляецца на два ярусы (ніжні аздадбляецца гарызантальным рустам, верхні гладкі з руставанымі лапаткамі з кутоў). Плян анфілядны.
Брама — мураваны 2-ярусны вежападобны будынак. Ніжні ярус, у якім абапал праезду знаходзіцца вартоўня, мае круглыя вокны і аркавыя парталы. Верхні асноўны ярус — квадратная ў пляне вежа, пастаўленая на ніжні чацьвярык і завершаная 4-франтонным дахам з шпілем. Мае рысы несапраўднай готыкі і клясыцызму. У верхняй частцы знаходзіўся гадзіньнік[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.