расейскі палітычны і вайсковы дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Кужуге́тавіч Шайгу́ (па-расейску: Сергей Кужугетович Шойгу; нар. 21 траўня 1955 году, Чадан, Тува, СССР) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзяяч,
Сяргей Шайгу | |
па-тувінску: Сергей Шойгу | |
Міністар абароны Расеі | |
---|---|
6 лістапада 2012 — 12 траўня 2024 | |
Папярэднік: | Анатоль Сердзюкоў |
Наступнік: | Андрэй Белавусаў |
Кіраўнік Маскоўскае вобласьці | |
11 траўня 2012 — 6 лістапада 2012 | |
Прэзыдэнт: | Уладзімер Пуцін |
Прэм’ер-міністар: | Дзьмітры Мядзьведзеў |
Папярэднік: | Барыс Громаў |
Наступнік: | Андрэй Вараб’ёў |
Міністар Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзтваў | |
20 студзеня 1994 — 11 траўня 2012[1] | |
Прэзыдэнт: |
Барыс Ельцын Уладзімер Пуцін Дзьмітры Мядзьведзеў Уладзімер Пуцін |
Папярэднік: | пасада створана |
Наступнік: | Руслан Цалікаў |
Старшыня дзяржаўнае рады Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзтваў | |
17 красавіка 1991 — 20 студзеня 1994 | |
Прэзыдэнт: | Барыс Ельцын |
Папярэднік: | пасада створана |
Наступнік: | пасада адменена |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 траўня 1955[2] (69 гадоў) |
Партыя: | КПСС, Адзіная Расея |
Сужэнец: | Ірына Шайгу |
Дзеці: | Юлія Шайгу[d], Ксенія Шайгу[d] і Danila Shebunov[d][3] |
Бацька: | Кужугет Шайгу[d] |
Маці: | Аляксандра Шайгу[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Старшыня дзяржаўнай рады РСФСР і Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў (1991—1994), міністар па надзвычайных становішчах (1991—2012), кіраўнік Маскоўскае вобласьці (2012). Кіраўнік міжабласное партыі «Адзінства» (1999—2001), адзін са старшыняў партыі «Адзіная Расея» (2001—2002, разам зь Юрыем Лужковым і Мінцімерам Шайміевым. Кіраўнік Расейскае краязнаўчае грамады (з 2009). Міністар абароны Расеі (2012—2024). Зь 2024 году ўзначальвае Раду бясьпекі Расеі. Генэрал (2003). Герой Расейскай Фэдэрацыі (1999).
З чэрвеня 2024 году знаходзіцца ў вышуку Міжнароднага крымінальнага суду.
Нарадзіўся 21 траўня 1955 году ў невялікім мястэчку Чадан (Тува) у сям’і савецкага рэдактара раённае газэты Кужугета Серэевіча Шайгу й Аляксандры Якаўлеўны Шайгу (раней Кудраўцава)[4].
Ад 1972 па 1977 год вучыўся ў месьце Краснаярск. У Інстытуце й атрымаў кваліфікацыю будаўніка[5].
Пасьля заканчэньня вучобы пачаў рабіць на наступных пасадах:
20 кастрычніка 2021 году ў Маскве падпісаў зь міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным дакумэнт аб працягу на 25 гадоў тэрміну дзеяньня Пагадненьняў аб разьмяшчэньні ў Беларусі 43-га вузла сувязі Вайскова-марскога флёту Расеі «Вялейка» і радыёлякацыйнай станцыі «Баранавічы» (Азярэчча, Клецкі раён)[12]. 25 траўня 2023 году ў Менску падпісаў з Хрэніным дакумэнты аб вызначэньні парадку ўтрыманьня расейскай ядзернай зброі ў сховішчы на тэрыторыі Беларусі[13].
22 ліпеня 2014 году Галоўная сьледчая ўправа МУС Украіны пачала сьледзтва па падазрэньні С. Шайгу ў падтрымцы вайны ва Ўкраіне[14]. Гэта была «помста» за ўдзел у захопе Крыму[15][16].
25 чэрвеня 2024 году Другая палата папярэдняй вытворчасьці Міжнароднага крымінальнага суду (Нідэрлянды), удзел у якім бралі 124 дзяржавы, выдала загад на арышт Сяргея Шайгу і начальніка Генштабу Ўзброеных сілаў Расеі Валерыя Герасімава. Судьдзі палічылі абодвух падазраванымі ў такіх ваенных злачынствах, як нанясеньне ўдараў па цывільных пабудовах і прычыненьне празьмернай выпадковай шкоды цывільнаму насельніцтву шляхам аддачы загаду аб учыненьні злачынстваў і празь няздольнасьць ажыцьцяўляць належнае кіраваньне войскамі пад іх камандаваньнем. У прыватнасьці ў паведамленьні МКС выказвалася меркаваньне, «што двое падазраваных нясуць адказнасьць за ракетныя ўдары, нанесеныя расейскімі ўзброенымі сіламі па ўкраінскай электраэнэргетычнай інфраструктуры прынамсі зь 10 кастрычніка 2022 году па 9 сакавіка 2023 году. Цягам гэтага часу вялікая колькасьць удараў па шматлікіх электрастанцыях і падстанцыях была нанесена расейскімі ўзброенымі сіламі ў многіх мясьцінах Украіны»[17][18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.