From Wikipedia, the free encyclopedia
Умбэ́рта Э́ка (па-італьянску: Umberto Eco; 5 студзеня 1932 — 19 лютага 2016) — італьянскі вучоны-мэдыевіст, сэміётык, філёзаф ды пісьменьнік. Аўтар шэрагу раманаў, навуковых твораў па сэміётыцы, па культуры Сярэднявечча, і вялікае колькасьці эсэ на грамадзка-палітычныя тэмы. Атрымаў Эўрапейскую літаратурную прэмію ў 2001 годзе.
Умбэрта Эка | |
Umberto Eco | |
Імя пры нараджэньні | Umberto Eco |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 студзеня 1932 (92 гады) |
Месца нараджэньня | Алесандрыя, Італія |
Дата сьмерці | 19 лютага 2016 |
Месца сьмерці | |
Школа/традыцыя | Сэміётыка |
Пэрыяд | Філязофія XX—XXI стагодзьдзяў |
Кірунак | Заходняя філязофія |
Асноўныя зацікаўленасьці | Сэміётыка, філязофія, літаратурная крытыка |
Значныя ідэі | «свабодная праца» |
Аказалі ўплыў | Джэймз Джойс, Хорхэ Люіс Борхэс, Тамаш Аквінскі, Артур Конан Дойл, Чарлз Сандэрс Пірс[d] і Імануіл Кант |
Вучні | Марка Бэлпаліці[d] і Christos Thivaios[d] |
Сайт | Інфармацыйная старонка (анг.) |
Нарадзіўся 5 студзеня 1932 году ў горадзе Алесандрыя, Італія. У 1980 годзе быў надрукаваны ягоны першы мастацкі твор — раман «Імя ружы», які адразу набыў сусьветную вядомасьць. З таго часу Эка напісаў ды выдаў яшчэ пяць раманаў.
Умбэрта Эка займаў пасаду прафэсара сэміётыкі ва ўнівэрсытэце гораду Балёньні. Ён актыўна ўдзельнічаў ў грамадзкім і палітычным жыцьці Італіі, зьвяртаў шмат увагі на праблему развіцьця Сусьветнага Сеціва, у якім бачыў сродак, каб зрабіць інфармацыю агульнадаступнай. З гэтае нагоды Ўмбэрта Эка зьяўляўся каардынатарам праекту «Мультымэдыйная аркада» — унікальнага інтэрнэт-цэнтру ў Балёньні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.