біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігнацы Якуб Масальскі (польск.: Ignacy Jakub Massalski; 22 ліпеня 1727, Алекшыцы, Гарадзенскі павет — 28 чэрвеня 1794, Варшава) — рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, мецэнат. Доктар кананічнага права (1752).
Ігнацы Якуб Масальскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Станіслаў Сапега | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Казімір Гараін[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Міхал Ян Зянковіч | ||||||
Пераемнік | Ян Непамуцэн Касакоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Эразм Валовіч[d] | ||||||
Пераемнік | Томаш Ігнацы Зянковіч | ||||||
Нараджэнне |
22 ліпеня 1727 |
||||||
Смерць |
28 чэрвеня 1794[1] (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Масальскія | ||||||
Бацька | Міхал Юзаф Масальскі | ||||||
Маці | Францішка з Агінскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[2] і каталіцтва[3][4] | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігнацы Якуб Масальскі — адна з найбольш супярэчлівых постацей Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай.
З княжацкага роду Масальскіх уласнага герба, сын Міхала Юзафа, гетмана вялікага, і Францішкі з Агінскіх. Меў братоў Юзафа Адрыяна, Яна Мікалая і Казіміра Адрыяна.
З дзяцінства рыхтаваўся да духоўнага сану. У пятнаццаць гадоў стаў канонікам віленскага капітула. Навучаўся з 1745 года ў місіянерскай семінарыі ў Варшаве; працягнуў навучанне ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара кананічнага і рымскага права (1752). Па вяртанні з Італіі ў 1752 годзе стаў рэферэндарам вялікім літоўскім і прэлатам віленскім. Біскуп віленскі з 1762 года. У 1766 годзе на сойме выступіў супраць ураўнавання дысідэнтаў з каталікамі. У 1772 годзе пагадзіўся на першы падзел Рэчы Паспалітай.
На сойме 1773—1775 гадоў выказаўся за стварэнне Адукацыйнай камісіі, яе першы старшыня ў 1773—1776 гадах. Адначасова ў 1774 годзе распарадчык фонду публічнай асветы. У 1774 годзе выступіў на сойме за вызваленне сялян ад прыгону і надзяленне іх зямлёй, у тым самым годзе перавёў частку сялян свайго маёнтка каля Ігумена з паншчыны на чынш. Абвінавачаны ў злоўжываннях, пакінуў пасаду старшыні (1777), але членам камісіі працягваў заставацца да смерці.
Імкнуўся да лібералізацыі рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім; на яго ініцыятыву рэарганізавалі Віленскую каталіцкую семінарыю і абнавілі яе праграму (1763); у праграму ўвайшла гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, польская літаратура, французская мова. Дамагаўся таго, каб сельскае ніжэйшае духавенства ў сваёй дзейнасці карысталася мовамі, зразумелымі для парафіян. Прапагандаваў ідэі фізіякратаў, заахвочваў асвету сялянства, у Віленскай дыяцэзіі ствараў сетку пачатковых школ пры касцёлах, напісаў школьную праграму.
Дапамагаў архітэктарам Лаўрыну Гуцэвічу і Марціну Кнакфусу, мастаку Францішку Смуглевічу. Яго стараннямі і на яго сродкі рэканструяваўся віленскі Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава. З 1780 года быў уладаром палаца ў Верках, які на яго сродкі рэканструяваў у стылі класіцызм Лаўрын Гуцэвіч.
На Чатырохгадовым Сойме 1788—1792 гадоў выступаў супраць прагрэсіўных рэфом, быў праціўнікам Канстытуцыі 3 мая (1791). Член Пастаяннай Рады. Далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі (1792). Прыхільнік Расіі, атрымліваў хабар ад расійскага пасла Якава Сіверса. Удзельнічаў у Гарадзенскі сойм, які пацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай (1793).
Падчас паўстання 1794 года, супраць якога выступаў, быў арыштаваны па загаду Тадэвуша Касцюшкі і без суду павешаны ў Варшаве за здраду нацыянальным інтарэсам. Прах быў перавезены ў Вільню ў 1795 годзе і пахаваны ў Кафедральным саборы Святога Станіслава і Святога Уладзіслава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.