вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Асарэ́вічы[1] (трансліт.: Asarevičy, руск.: Асаревичи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.
Вёска
Асарэвічы
|
У 38 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 14 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 168 км ад Гомеля, 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай
Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Захаваўся стары парк.
На паўночным усходзе возера Асарэвіцкае, на ўсходзе пойма ракі Дняпро.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, потым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з трох амаль просталінейных, паралельных паміж сабой вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, злучаных завулкамі, да якіх на поўначы далучаюцца 2 выгнутыя, паралельныя паміж сабой і злучаныя двума завулкамі вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.
Выяўленыя археолагамі гарадзішча і бескурганны магільнік VI стагоддзя да н.э. — II стагоддзя н.э. (у 2 км ад вёскі, на правым беразе ракі Лебядзеўка ва ўрочышчы Пад'емец) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў са старажытных часоў. Гэта пацвярджаецца знойдзеным скарбам які складаецца са 119 срэбных манет 1597—1601 гадоў.
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1834 годзе конны млын. У 1897 годзе — школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 карчмы, 2 крамы. Побач быў аднайменны фальварак.
З 8 снежня 1926 года цэнтр Асарэвіцкага сельсавета Камарынскага, з 25 снежня 1962 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1929 годзе дзейнічалі школа, аддзяленне спажывецкай кааперацыі. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавалі паравы млын, вятрак, гамарня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны у сентябре-кастрычніку 1943 года ў баях за вызваленне вёскі і суседніх населеных пунктаў загінулі 54 салдата 9-га гвардзейскага стралковага корпуса і 2 партызана (пахаваны ў брацкай магіле, у скверы). Сярод захаваных Героі Савецкага Саюза Е. І. Данільянц, А. Г. Даўлетаў, У. М. Кастрыкін, М. М. Уласаў, М. М. Ярэмкін, якія адмеціліся ў баях за вызваленне Брагінскага раёна.
У 1959 годзе цэнтр калгаса імя М. В. Фрунзэ. Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.
26 верасня 2006 года Асарэвіцкі сельсавет быў скасаваны, і Асарэвічы ўвайшлі ў склад Новаялчанскага сельсавета[2].
186 двароў, 394 жыхара.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.