Ерамей Іванавіч Данільянц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ерамей Іванавіч Данільянц (арм.: Դանիելյանց Երեմ Իվանի, 22 красавіка (5 мая) 1901 — 29 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна, 1944), гвардыі старшы сяржант, камандзір кулямётнага разліку 4-га эскадрона 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 мая 1901 года ў вёсцы Аранзамін цяпер Аскеранскага раёна (Нагорны Карабах) у армянскай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы стаў будаўніком, прычым малады Ерамей працаваў спачатку падсобнікам у муляраў, а затым і мулярам-каменячосам. Гады практыкі на будоўлях Савецкага Саюза зрабілі з яго сапраўднага прафесіянала сваёй справы, дзякуючы яго працы было пабудавана мноства будынкаў і аб’ектаў у розных кутках некалі вялікай дзяржавы. На адной з такіх будоўляў у 1941 годзе Данільянц сустрэў пачатак Вялікай Айчыннай вайны, і ўжо праз некалькі дзен пасля яе пачатку ён у ліку сотняў тысяч добраахвотнікаў уступае ў шэрагі Чырвонай Арміі.
Прайшоўшы вайскова-падрыхтоўчыя курсы, Ерамей Данільянц з 1942 года на палях бітваў у складзе 4-га эскадрона 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, 61-й арміі, Цэнтральнага фронту ў званні гвардыі старэйшага сяржанта на пасадзе камандзіра кулямётнага разліку. У барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі праявіў выдатную ваенную і тактычную вывучку. Так, ноччу 28 верасня 1943 года Ерамей Данільянц пад моцным мінамётна-кулямётным агнём першым пераправіўся са сваім разлікам на правы бераг ракі Днепр у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі і адкрыў шквальны агонь па праціўніку. Гэта дапамагло кавэскадрону паспяхова фарсіраваць раку, заняць выгадную мяжу і забяспечыць пераправу галоўных сіл 60-га гвардзейскага Чарнігаўскага каўпалка. 29 верасня 1943 года, працягваючы наступ на вёску Галкі, пры ўзяцці вышыні, з якой праціўнік веў інтэнсіўны аўтаматны і кулямётны агонь, Данільянц па высокай траве паўзком наблізіўся да вышыні. Выбраўшы зручную пазіцыю для кулямёта, ён адкрыў агонь, прымусіўшы фашысцкіх аўтаматчыкаў схавацца ў акопах. Знішчыў два кулямётныя разлікі і 28 салдат і афіцэраў праціўніка[2]. У гэтым баі гвардыі старэйшы сяржант Данільянц Е. І. загінуў смерцю храбрых. Але шлях 4-га эскадрона на вёску Галкі быў адкрыты.
Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Асарэвічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старшаму сяржанту Данільянцу Ерамею Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[3].
Remove ads
Узнагароды
Памяць
- У вёсцы Аранзамін усталяваны бюст Героя.
- Імя Е. І. Данільянца высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі.
- Згодна з распараджэннем кіраўніка горада Пяцігорска імя Героя было высечана на памятнай дошцы на Алеі Герояў[4].
- У музеі гісторыі пяцігорскай міліцыі усталяваны гарэльефны бюст Е. І. Данільянца[5].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
- Распоряжение Главы города Пятигорска от 14 апреля 2005 г. № 149-р(недаступная спасылка).
- Открытие 10 ноября 2009 года Архівавана 1 чэрвеня 2016..
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads