адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Баравіко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Баравікі.
Баравікоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Светлагорскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баравікі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Старшыня сельсавета | Ігар Анатольевіч Камейка |
Насельніцтва (2019) | 1 829 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2342 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Затонскага, Селішчанскага і Шупейкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Парыцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 29 ліпеня 1961 года сельсавет у складзе Светлагорскага раёна. 30 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Чкалаўскага сельсавета Калінкавіцкага раёна перададзены вёскі Пажыхар і Чкалава[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[2].
Сельсавет знаходзіцца ва ўсходняй частцы раёна. Агульная плошча сельсавета складае 2128 га. Мяжуе:
Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р82 · Н5001 · Н5006, працякаюць рэкі: Бярэзіна, Сведзь.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2722 чалавекі[3], з іх 92,1 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1829 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.