From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва каля Вішняўцом — бітва, якая адбылася 28 красавіка 1512 года каля с. Лапушна (цяпер укр.: Лопушне Ланавецкага раёна Цярнопальскай вобласці). Злучанае вялікалітоўскае і польскае войска перамагло крымскіх татар.
Бітва пад Вішняўцом | |||
---|---|---|---|
Дата | 28 красавіка 1512 | ||
Месца | Цярнопальская вобласць | ||
Вынік | перамога Вялікага Княства Літоўскага | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саюзнікі прывялі на поле каля 6 тыс. вояў — каля 2 тыс. вялікалітоўскага (у т.л. валынскае рушэнне), 4 тыс. польскай кавалерыі і 1 рота польскай пяхоты, 2 гарматы; пад камандаваннем вял. гетм. літоўскага К. І. Астрожскага і вял. гетм. кароннага М. Камянецкага . Татары, колькасцю 10-20 тыс., заўважылі набліжэнне праціўніка і перайшлі ў наступленне, прычыняючы польска-літоўскаму войску цяжкія страты. У баі прымалі ўдзел Міхаіл Вішнявецкі з сынамі, Ян Радзівіл «Барадаты», Пётр Кміта Сабенскі, вызначыўся Ян Тарноўскі.
Татаре поражены от наших. Того ж року князь Константин Острозский з литвою и русью 25 000 под Вишневцем татар перекопских побил, a з ним был Михаил Вишневецкий з сынами и князь Андрей Збаразский, a сам царь татарский Мендли Гирей ушол в малой дружинѢ[1][2]
У 1512 г. падчас чарговай маскоўска-літоўскай вайны каля 20 тысяч татар на чале з трыма малодшымі прадстаўнікамі роду Гірэяў[3] быццам без дазволу хана Менглі-Гірэя зайшлі далёка ў глыб Рускага ваяводства ў Польшчы, сталі кошам у ваколіцах Буска і выслалі чамбулы да Перамышля. Жыгімонт Стары даручыў кароннаму гетману М. Камянецкаму з дворнымі харугвамі даць адпор крымскім татарам, на дапамогу былі пасланы вялікалітоўскія сілы на чале з К. І. Астрожскім, а з Падолля старосты Ланцкаронскі і Твароўскі; было абвешчана паспалітае рушэнне. Пасля некалькіх сутыкненнях з чамбуламі злучанае войска ўдарыла 26 красавіка 1512 г. на вялікі татарскі лагер паблізу Вішняўца, загінула да 5 тыс. татараў, саюзнікі здабылі 10 тыс. коней, адабралі значную колькасць нарабаванага і вызвалілі 16 тыс. палонных. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што загінулі ўсе татарскія кіраўнікі — тры ханы і зяць Менглі-Гірэя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.