Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522)

1512—1522 From Wikipedia, the free encyclopedia

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522)
Remove ads

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў, таксама вядома як Дзесяцігадовая вайна[1]шостая вайна паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім за ўсходнеславянскія землі. Па выніках вайны ВКЛ страціла Смаленскую зямлю.

Хуткія факты Дата, Месца ...
Remove ads

Перадумовы

Умацаваньне Маскоўскага княства прывяло да таго, што вялікі князь маскоўскі Іван III, працягваючы палітыку пашырэння дзяржавы і аб’яднаньня рускіх земляў, адмовіўся прызнаваць уладу Залатой Арды (1480), далучыў Наўгародскую зямлю (1478), Цвярское (1485) і Разанскае княствы. Тэрыторыя Маскоўскага княства павялічылася ўтрая. Відавочным было жаданне далучыць яшчэ і Смаленскую зямлю.

«Вечны мір» 1508 года, якім скончылася вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў, маскоўскі ўрад разглядаў як часовую перадышку. Рэзультаты вайны не задаволілі аніводны з бакоў. З 1510 года Васіль III займаўся непасрэднай падрыхтоўкай смаленскай кампаніі. Яго дыпламаты заручыліся падтрымкай Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў, якія намагаліся выйсці з-пад кантролю Польшчы. Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліян I недвухсэнсоўна падтрымаў тэўтонцаў у іхнім збліжэнні з Масквой.

Жыгімонт Стары стаў шукаць падтрымкі ў Венгрыі і ў лютым 1512 года ажаніўся з сястрой лідара венгерскай нацыянальнай апазіцыі Янаша Запальяі Барбарай.

Паны-рада дадала ў прывілеі радкі з Казімірава прывілея 1447 абавязак вялікага князя вярнуць страчаныя ў папярэдніх войнах землі. У 1512 вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары заключыў саюз з крымскім ханам Менглі I Гірэем[2]. У маі—кастрычніку 1512 крымскія татары, дзеючы па дамоўленасці з польскім каралём, здзейснілі серыю наездаў на паўднёвыя землі Маскоўскага княства. Перадавыя чамбулы[uk] дайшлі нават да Разані. На зваротнай дарозе ў Крым татары, выконваючы саюзныя дамоўленасці, аддалі ў Кіеве літвінам і палякам траціну сваёй здабычы.

У 1512 на віленскім двары была затрыманая вялікая княгіня літоўская Алена Маскоўская, сястра Васіля III і ўдава Аляксандра Ягелончыка. Гэта было зроблена, каб Васіль III не мог выкарыстаць яе ў сваіх мэтах. Усё гэта ў сукупнасці стала casus belli для маскоўскага князя.

Remove ads

Вайсковыя дзеянні

Першая фаза

Маскоўцы загадзя ўзмацніліся цяжкім узбраеннем, дастаўленым з Нямеччыны. Маскоўскае войска атрымала вялікую колькасць цяжкіх абложных гармат[en], бамбардаў і фальканетаў.

У лістападзе 1512 князь Васіль III абвясціў вайну Жыгімонту I. Асноўныя сілы Масквы пад правадырствам Данілы Шчэні, узброеныя артылерыяй, 14 лістапада перайшлі граніцу і рушылі на Смаленск.

Thumb
Польскі гусар I паловы XVI стагоддзя
Thumb
Маскоўскі вершнік I паловы XVI стагоддзя

У лістападзе 1512 года выйшла войска князя Івана Рапніна-Абаленскага і канюшага Івана Чалядніна, якое, спаліўшы пасады Смаленска, павінна было накіравацца да Оршы і Друцка, а на злучэнне з ім з Вялікіх Лук рухалася войска князя В. С. Адоеўскага.

У студзені 1513 года князь Міхал Львовіч Глінскі распачаў аблогу Смаленска. Тым часам аддзел вярхоўскіх князёў на чале з Васілём Шамячычам здзейсніў нечаканы рэйд на Кіеў, а наўгародскае войска князя Васіля Шуйскага — на Холм[3]. Але ў выніку здзейсненага пасля гэтага контрудару літоўскія войскі ваяводы кіеўскага Юрыя Радзівіла адбілі Смаленск і дайшлі ажно да Севершчыны.

Улетку 1513 маскоўскія сілы зладзілі другую спробу ўзяцця Смаленска. Гэтым разам частка войска на чале з князем Аляксандрам Растоўскім і Міхаілам Булгакавым-Голіцам разам з вярхоўскімі князямі былі разгорнутыя на паўднёвых рубяжах дзеля абароны ад крымскіх татараў. Прасоўванне маскоўскіх сіл пачалося ў чэрвені, аблога горада пачалася ў жніўні, а 11 верасня да Смаленска прыбыў сам вялікі князь Васіль III. Да восені пад горадам было сканцэнтраванае 80-тысячнае маскоўскае войска з вялікай колькасцю гармат і 2 тысячамі пішчаляў. Каля 24 тысяч ратнікаў ваявалі на Полаччыне, 8-тысячная групоўка блакіравала Віцебск, а 14-тысячная — аблажыла Оршу.

У канцы лета літоўская дзяржава вылучыла сродкі на прыцягненне 7000 польскіх наймітаў. У кастрычніку ў раён баявых дзеянняў падышлі перадавыя аддзелы літоўскага войска, якія атрымалі шэраг дробных перамог пад Віцебскам і Кіевам. Чуткі пра набліжэнне вялікага войска гетмана вялікага літоўскага Канстанціна Астрожскага змусілі Васіля III зняць аблогу Смаленска праз шэсць тыдняў. Маскоўскія войскі адышлі і ад іншых гарадоў.

Маскоўска-нямецкі хаўрус

У лютым 1514 года прынята рашэнне аб 3-м паходзе на Смаленск. Тады ж у выніку перагавораў паміж Маскоўскай дзяржавай і Свяшчэннай Рымскай імперыяй утварылася ваенная кааліцыя супраць Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай, у якую ўвайшлі яшчэ 5 еўрапейскіх краін. Паводле пагаднення ў выпадку перамогі членаў кааліцыі аўстрыйскі эрцгерцаг Максімілян I прызнаваў права Масквы на беларускія і ўкраінскія землі, а Васіль III — права Вены на некаторыя польскія тэрыторыі.

Другая фаза

Thumb
Бітва пад Оршай 8 верасня 1514
Thumb
«Бітва Караля Польскага з маскавітамі ў 1514 годзе», Якуб Пісо

У канцы мая 1514 года пачаўся 3-і паход на Смаленск, у якім удзельнічала каля 80 тыс. маскоўскіх ратнікаў. 31 ліпеня пасля няспыннага абстрэлу з 300 гармат Смаленск капітуляваў. Імкнучыся выкарыстаць гэты поспех, ваяводы Васіля III хутка рухаліся ў глыб Беларусі. Яны захапілі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро і Друць і толыкі каля Бярэзіны сутыкнуліся з перадавымі атрадамі 35-тысячнай арміяй вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога. 8 верасня 1514 года падчас генеральнай бітвы пад Оршай гетман найвышэйшы Канстанцін Астрожскі дашчэнту разбіў 80-тысячнае маскоўскае войска. Усходняя Беларусь была вызвалена ад непрыяцеля. Астрожскі аблажыў Смаленск, але авалодаць горадам у яго не хапіла сіл. Перамога пад Оршай была ўдала выкарыстана ў дыпламатычных колах. Максімілян I адмовіўся ад блоку з Масквой, у выніку чаго кааліцыя распалася. На Венскім кангрэсе 1515 года Ягайлавічы і Габсбургі прыйшлі да поўнага паразумення. Максімілян I заняў прыхільныя да Жыгімонта I Старога пазіцыі і абяцаў дапамагаць яму ў прымірэнні з Васілём III.

Трэцяя фаза

Thumb
Сяргей Іваноў. «Паход масквіцянаў» (1903)

На працягу 3 гадоў пасля перамогі пад Оршай ваенныя дзеянні вяліся стрымана. Гэта былі асобныя рэйды ў глыб чужой тэрыторыі. Вясной 1515 года маскоўскае войска з Пскова хадзіла на Рослаў, спаліла Браслаў і Друю, а літоўскія харугвы на чале з Астафіем Дашкевічам і Андрэем Неміровічам пры падтрымцы крымскіх татар напалі на Северскую зямлю. У тым жа годзе маскоўскія ваяводы хадзілі на Полацк, Віцебск і Мсціслаў, а літоўскае войска — на Вялікія Лукі. У 1516 годзе абодва бакі абмежаваліся дробнымі парубежнымі рэйдамі.

Чацвёртая фаза

У 1517 годзе войска Астрожскага з Полацка рушыла на Пскоўшчыну і аблажыла Апочку, асобныя харугвы хадзілі да Варонеча, Краснага, Веллі і Пскова, аднак у цэлым кампанія скончылася няўдала. Летам 1517 года ў Маскву прыбыло пасольства Жыгімонта I Старога, якое пры пасрэдніцтве імператарскага ўпаўнаважанага Сігізмунда Герберштэйна спрабавала дамовіцца пра спыненне вайны, але пазіцыі абодвух бакоў былі ўзаемна непрымальныя, і ваенныя дзеянні актывізаваліся. Летам 1518 года Васіль III накіраваў на Беларусь свае войскі з Вялікіх Лук — на Полацк, з Белай — на Віцебск, са Смаленска і Старадуба — ў Падняпроўе. Пад Полацкам маскоўскае войска было разгромлена і адступіла, у іншых месцах яно даходзіла да Слуцка, Менска, Наваградка. У 1519 годзе вайну на баку Маскоўскай дзяржавы ўступіў Тэўтонскі ордэн. У ліпені 1519 года на Кіеўшчыну і Валынь уварвалася 40-тысячнае крымскае войска і разбіла конніцу Астрожскага пад Сокалам. Выкарыстаўшы цяжкі для Вялікага Княства Літоўскага момант, Васіль III зноў ударыў па Беларусі з Вялікіх Лук, Смаленска і Старадуба. Накіроўваючыся да Вільні, яго войска па дарозе паліла гарады і вёскі, бралі ў палон жыхароў і дайшлі да Крэва, Ашмян, Меднікаў, а праз месяц вярнуліся дадому. Апошняй акцыяй Васіля III у гэтай вайне стаў рэйд ваяводы В. Гадунова ў лютым 1520 пад Полацк і Віцебск.

Мірнае пагадненне

Перамогі над тэўтонцамі і пагадненне, падпісанае Жыгімонтам I Старым з Крымскім ханствам, схілілі Васіля III да перагавораў. Летам 1520 года пасольства Вялікага Княства Літоўскага дамовілася ў Маскве пра спыненне ваенных дзеянняў. Для падпісання мірнага пагаднення «вялікае пасольства» на чале з полацкім ваяводам Пятром Кішкам прыбыло ў Маскву толькі ў 1522 годзе. 18 лютага 1523 года ў перамірнай грамаце паміж каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам І і вялікім князем Маскоўскім Васілём ІІІ Жыгімонт І звярнуўся да свайго ўсходняга суседа:

" …И ты, брат наш, великий господарь Василей, Божьею милостью государь всея Руси и великий князь, перемирье с нами взял на пять лет…[4] "

Пагадненне мела кампрамісны характар і прадугледжвала перамір’е тэрмінам на 5 гадоў (пасля чаго меркавалася падпісаць «вечны мір»). Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, шматлікі «маскоўскі палон» — у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1526 годзе пры пасрэдніцтве паслоў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V перамір’е было прадоўжана яшчэ на 6 гадоў[5].

Remove ads

Вынікі

Вялікае Княства Літоўскае на цэлае стагоддзе страціла свой буйны ўсходні фарпост Смаленск. Гэтае стагоддзе вызначыла прыналежнасць Смаленска да Маскоўскай дзяржавы[6].

У адрозненні ад вайны 1500—1503 гадоў, ВКЛ здолела практычна самастойна (з нязначнай дапамогай Польшчы) адбіваць напады ворага. Польскае каралеўства было вымушанае з гэтым лічыцца і ў 20-я гады XVI стагоддзя перастала высоўваць анексійныя прэтэнзіі[6].

Аднак гады перамір’я не былі ціхія. Гэта адзначалі як магілёўскі намеснік-дзяржаўца вялікага князя Жыгімонта І Васіль Саламярэцкі, так і маскоўскія ваяводы памежных тэрыторый[7].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads