дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Фаміч Шаранговіч (4 сакавіка 1897, в. Качаны, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці — 15 сакавіка 1938, г. Масква) — дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік устанаўлення савецкай улады на Беларусі.
Васіль Фаміч Шаранговіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Даніла Валковіч | ||||||
Папярэднік | Мікалай Гікала | ||||||
Пераемнік | Аляксей Воўкаў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 лютага (4 сакавіка) 1897 |
||||||
Смерць |
15 сакавіка 1938 (41 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Нацыянальнасць | Беларус | ||||||
Веравызнанне | Марксісцкі атэізм | ||||||
Партыя | Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў) | ||||||
Адукацыя | пачатковая | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
3 1918 года ў Чырвонай Арміі.
У 1919—1920 гадах на падпольнай рабоце ў Мінскай губерні, быў арыштаваны польскімі ўладамі.
У 1921—1926 гадах намеснік наркама юстыцыі, пракурор БССР, загадчык арганізацыйнага аддзела і адказны сакратар Цэнтральнага Савета прафсаюзаў Беларусі.
3 1926 года на прафсаюзнай рабоце ў Сібіры, 1-ы сакратар Іркуцкага акруговага камітэта УКП(б).
3 кастрычніка 1930 да лютага 1934 года з'яўляўся 2-ім сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б.
3 1934 года — член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б), упаўнаважаны КПК па Казахстане, з 1936 — па Харкаўскай вобласці.
3 сакавіка да ліпеня 1937 года з'яўляўся 1-ым сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б.
Член ЦК КП(б)Б у 1925—1927 гадах, 1932—1934 гадах, 1937 годзе. Член ЦВК БССР у 1925—1926 гадах, 1931—1934 гадах і яго Прэзідыума ў 1931—1934 гадах.
Зняты з пасады 1-га сакратара паводле пастановы Палітбюро ЦК УКП(б) «Па пытанні аб кіраўніцтве КП(б)Б» ад 27 ліпеня 1937 года і ў той жа дзень арыштаваны ў Маскве. Абвінавачаны ў варожай дзейнасці супраць савецкай улады. 13 сакавіка 1938 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Маскве. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.