від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарчы́ца чорная[3] (Brassica nigra) — від кветкавых раслін роду Капуста (Brassica) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Гарчыца чорная | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Sinapis nigra L.
| ||||||||||||||||
|
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 0,5—1,5[4] м. Сцябло прамое, галінастае, злёгку валасістае ў ніжняй частцы. Лісце простае, чаргаванае, на чаранках. Ніжняе лісце лірападобна-лопасцевай формы, апушанае. Кветкі дробныя, з чатырма пялёсткамі, светла-жоўтага колеру. Суквецце — рэдкая гронка[4]. Плод — чатырохгранны бугрысты стручок даўжынёй 1—2,5 см, з кароткім тонкім носікам. Насенне круглае, чырвона-бурага колеру.
Еўраазіяцкі від. Расліна паходзіць з Міжземнамор’я. Распаўсюджана пераважна на тэрыторыі Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Паўночнай Афрыкі. Заносны від у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, Паўднёва-Усходняй Азіі.
У здзічэлым стане расце каля жылля, дарог, у далінах рэк, як пустазелле на палях. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.
Вырошчваецца ў культуры пераважна ў Італіі, Францыі і таксама ў Паўночнай Амерыцы. Алейная (у насенні 0,5—1,4 % эфірнага алею, і 24,5—41 % тлустага алею[4]), меданосная, лекавая і харчовая расліна. Маладое лісце спажываецца ў якасці прыправы, насенне — пры вырабе гарчыцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.