род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Грабе́ншчык[3][4], тамарыкс[3][4], тамарыск[3][4] (Tamarix) — род кветкавых раслін сямейства Грабеншчыкавыя (Tamaricaceae)[3][4].
Грабеншчык | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Tamarix L., 1753 | |||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||
Tamariscus P.Mill., 1754
| |||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||
|
Вечназялёныя (або скідваюць на зіму парасткі) кусты і дрэвы вышынёй да 10 (12) метраў са шматлікім доўгімі тонкімі галінкамі. Каранёвая сістэма моцна разгалінаваная, глыбокая. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, лускападобнае, сядзячае, шараватае або крыху блакітнае. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, ружовыя, пурпуровыя, фіялетавыя або белыя. Суквецце — доўгая гронка. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне дробнае.
Расліны роду распаўсюджаны паўпустынях, пустынях, стэпах Азіі і Афрыкі, на поўдні Еўропы. У якасці дэкаратыўных раслін інтрадукаваны ў іншых рэгіёнах. Святлолюбівыя, засухаўстойлівыя і солеўстойлівыя расліны. Абмярзаюць, але добра аднаўляюцца. Размнажаюцца насеннем і чаранкамі. Насенне прарастае доўга і хутка губляе ўсходжасць.
Дэкаратыўныя і кармавыя расліны. Добрыя меданосы. У кары і галах на лісці маюцца дубільныя рэчывы (да 40—70 %[3]). Драўніну выкарыстоўваюць для такарных работ[3].
Паводле сайта WFO у род уваходзяць віды:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.