Tamarix tetrandra
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Tamarix tetrandra — від раслін роду Грабеншчык (Tamarix) сямейства тамарыксавыя (Tamaricaceae).
Remove ads
Назва
Відавы эпітэт азначае чатырохтычынкавы[1].
Батанічнае апісанне
Tamarix tetrandra |
![]() |
Зверху ўніз. Галіна з кветкамі. Кара |
Куст ці невялікае дрэва вышынёй 3-6 метраў з прамымі пабегамі чорнага колеру, пакрытымі па ўсёй даўжыні чаргова размешчаным лісцем з вострай верхавінкай і гладкім краем[2].
Кветкі абодваполыя, памерам 3-6 см з актынаморфным 5-пялёсткавым калякветнікам белага ці ружовага[2] колеру з’яўляюцца ў красавіку-маі[3]. Кветкі распускаюцца раней за лісце і пакрываюць усю даўжыню леташніх парасткаў.
Плод — шматнасенная каробачка памерам 3-5 мм[2][4]. Пладаносіць у ліпені-жніўні.
Расліну часам блытаюць з блізкім відам Tamarix parviflora[5].
Remove ads
Арэал і экалогія
Родам з Паўднёва-Усходняй Еўропы, Турцыі, Балгарыі, Малдовы і Крыму. Таксама расце ў Паўднёвым і Усходнім Закаўказзі, Цэнтральнай Азіі (Паміра-Алай, Капетдаг, Бадхыз ), Іраку, Іране і Афганістане.)
Гэта расліна асабліва звязана з прыбярэжнымі раёнамі ва ўмераным клімаце, але таксама можа быць вырашчана ў глыбі сушы ў сонечных месцах, абароненых ад зімовых вятроў. Расце ўздоўж ручаёў, рэк і каналаў. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, эўтроф[2].
Значэнне
Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна[2]. У гэтай якасці атрымала прэмію «Award of Garden Merit » ад Каралеўскага садоўніцкага таварыства[1].
Зноскі
- RHS Plant Selector - Tamarix tetrandra . Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2013. Праверана 5 чэрвеня 2013.
- Tamarix tetrandra: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- RHS A-Z encyclopedia of garden plants. United Kingdom: Dorling Kindersley. 2008. p. 1136. ISBN 1405332964.
- Tamaryšek čtyřmužný (Tamarix tetrandra). Праверана 2015-04-15.
- Obrazový opravník obecně oblíbených omylů 1.: Tamaryšky. Праверана 2015-04-15.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads