From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуна́й[1] (трансліт.: Dunaj, руск.: Дунай) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.
Пасёлак
Дунай
|
У 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 26 км ад Гомеля.
Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Па пісьмовых крыніцах вядомы з канца XIX стагоддзя як паселішча ў Целяшоўскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1870 годзе памешчык меў тут 1000 дзесяцін зямлі. Па перапісу 1897 года фальварк Дунай (ён жа Бубнаўка).
У 1926 годзе знаходзіўся паштовы пункт. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 15 двароў. На франтах загінулі 12 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).
Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Івольскага сельсавета[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.