Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) — міжнародная арганізацыя ў 1957—1993 гадах, створаная для эканамічнай інтэграцыі (уключаючы агульны рынак) Бельгіі, Германіі, Галандыі, Італіі, Люксембурга і Францыі. З часам да супольнасці далучылася яшчэ шэсць краін.

Thumb
ЕЭС у 1993 годзе.

З 1967 года органы ЕЭС таксама рэгулявалі Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам).

У 1993 годзе ЕЭС была ператворана ў Еўрапейскую супольнасць.

Дзяржавы-члены

Больш інфармацыі Сцяг, Дзяржава ...
Сцяг Дзяржава Дата ўваходжання Мовы Валюта Насельніцтва
(1990)[1]
Бельгія Бельгія 01957-03-25 25 сакавіка 1957 нідэрландская, французская і нямецкая бельгійскі франк[2] &&&&&&&010016000.&&&&&010 016 000
Данія Данія 01973-01-01 1 студзеня 1973 дацкая дацкая крона &&&&&&&&05146500.&&&&&05 146 500
Францыя Францыя 01957-03-25 25 сакавіка 1957 французская французскі франк &&&&&&&056718000.&&&&&056 718 000
Германія Заходняя Германія[3] 01957-03-25 25 сакавіка 1957 нямецкая нямецкая марка &&&&&&&063254000.&&&&&063 254 000[4]
Грэцыя Грэцыя 01981-01-01 1 студзеня 1981 грэчаская грэчаская драхма &&&&&&&010120000.&&&&&010 120 000
Ірландыя Ірландыя 01973-01-01 1 студзеня 1973 ірландская і англійская ірландскі фунт &&&&&&&&03521000.&&&&&03 521 000
Італія Італія 01957-03-25 25 сакавіка 1957 італьянская італьянская ліра &&&&&&&056762700.&&&&&056 762 700
Люксембург Люксембург 01957-03-25 25 сакавіка 1957 французская, нямецкая і люксембургская люксембургскі франк &&&&&&&&&0384400.&&&&&0384 400
Нідэрланды Нідэрланды 01957-03-25 25 сакавіка 1957 нідэрландская нідэрландскі гульдэн &&&&&&&014892300.&&&&&014 892 300
Партугалія Партугалія 01986-01-01 1 студзеня 1986 партугальская партугальскі эскуда &&&&&&&&09862500.&&&&&09 862 500
Іспанія Іспанія 01986-01-01 1 студзеня 1986 іспанская[5] іспанская песета &&&&&&&038993800.&&&&&038 993 800
Вялікабрытанія Вялікабрытанія 01973-01-01 1 студзеня 1973 англійская фунт стэрлінгаў &&&&&&&057681000.&&&&&057 681 000
Закрыць

Гісторыя

Стварэнне і раннія гады

У 1951 годзе быў падпісаны Парыжскі дагавор, які стварыў Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС). Гэта была міжнародная супольнасць, заснаваная на наднацыянальнасці і міжнародным праве, закліканая дапамагчы эканоміцы Еўропы і прадухіліць магчымасць вайны паміж сваімі членамі.

У 1956 годзе Поль-Анры Спаак узначаліў міжурадавую канферэнцыю па агульным рынку і Еўратаму ў канферэнц-цэнтры Валь-Дзюшэс, якая прывяла да падпісання 25 сакавіка 1957 г. Рымскага дагавора пра стварэнне Еўрапейскай Эканамічнай Супольнасці.

У выніку ўтварыліся Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) і Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам або часам ЕАЭС). ЕЭС павінна была стварыць Мытны саюз, а Еўратам — садзейнічаць супрацоўніцтву ў сферы атамнай энергетыкі.

Адным з першых важных дасягненняў ЕЭС стала вызначэння ў 1962 годзе адзіных узроўняў цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. У 1968 годзе былі адменены ўнутраныя тарыфы (тарыфы на гандаль паміж краінамі-членамі) на некаторыя тавары.

1 ліпеня 1967 года ўступіў у сілу дагавор, які аб’яднаў органы ЕЭС, ЕАВС і Еўратама. Арганізацыі заставаліся юрыдычна незалежнымі, але кіраваліся сумеснымі інстытутамі, у сукупнасці яны былі вядомыя як Еўрапейскія супольнасці.

Пашырэнне супольнасці

У 1960-я гады былі зроблены першыя спробы пашырэння. У 1961 годзе Данія, Ірландыя, Вялікабрытанія і Нарвегія (у 1962 годзе) падалі заяўкі на ўступленне ў гэтыя тры супольнасці. Аднак прэзідэнт Шарль дэ Голь убачыў у брытанскім членстве траянскага каня для ўплыву ЗША і наклаў вета на сяброўства, а заяўкі ўсіх чатырох краін былі прыпыненыя. Грэцыя стала першай краінай, якая далучылася да ЕЭС у 1961 годзе ў якасці асацыяванага члена, аднак яе сяброўства было прыпынена ў 1967 годзе пасля дзяржаўнага перавароту палкоўнікаў.

Праз год, у лютым 1962 года, Іспанія паспрабавала ўвайсці ў еўрапейскую супольнасць. Аднак, бо Франкісцкая Іспанія не была дэмакратыяй, усе члены Савета адхілілі гэтую просьбу ў 1964 годзе.

Чатыры краіны зноў падалі свае заяўкі 11 траўня 1967 года, і пасля таго, як Жорж Пампіду змяніў Шарля дэ Голя на пасадзе прэзідэнта Францыі ў 1969 годзе, вета было знята. Перамовы пачаліся ў 1970 годзе пры праеўрапейскім урадзе Вялікабрытаніі Эдварда Хіта. Два гады пасля былі падпісаны дагаворы аб далучэнні, так што Данія, Ірландыя і Вялікабрытанія далучыліся да супольнасці з 1 студзеня 1973 года. Нарвежскі народ канчаткова адмовіўся ад сяброўства ў арганізацыі на рэферэндуме 25 верасня 1972 года.

У 1979 годзе ўпершыню былі праведзены выбары ў Еўрапейскі парламент, які дзейнічаў з 1957 года, прамым галасаваннем насельніцтвам краін-членаў. Да гэтага дэпутаты Еўрапейскага парламента прызначаліся парламентамі дзяржаў-членаў ЕЭС.

Грэцыя зноў падала заяўку на ўступленне ў супольнасць 12 чэрвеня 1975 года, пасля аднаўлення дэмакратыі, і далучылася да яго 1 студзеня 1981 года. Услед за Грэцыяй і пасля іх уласнага дэмакратычнага аднаўлення Іспанія і Партугалія звярнуліся да супольнасці ў 1977 годзе, і далучыліся 1 студзеня 1986 года. У 1987 годзе Турцыя афіцыйна падала заяўку на ўступленне ў супольнасць і пачала самы працяглы працэс падачы заявак для любой краіны.

Ператварэнне ЕЭС на Еўрапейскую супольнасць

У 1992 годзе з падпісаннем Маастрыхцкака дагавора Еўрапейская эканамічная супольнасць перайменавана ў Еўрапейскую супольнасць і стала асноўнай супольнасцю, адной з трох апор (таксама, як Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі і Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах) Еўрапейскага Саюза.

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.