Калодзеж[1], сту́дня[1] — гідратэхнічнае збудаванне, мэта якога здабыча падземных вод для пітва або іншых патрэб. Калодзежы могуць істотна адрознівацца глыбінёю, якасцю і колькасцю вады. Калодзежная вада, як правіла, утрымлівае больш мінералаў, чым рачная альбо якая іншая.

Thumb
Калодзеж-журавель
Thumb
Калодзеж з калаўротам

Для падняцця вады на паверхню зямлі можа быць выкарыстаная электрычныя або механічныя помпы, або, як у мінулым — жывёльная сіла, або праз розныя дапаможныя элементы калодзежа (напрыклад рычаг — калодзеж-журавель, корба з ланцугом і інш.). Часта калодзежы накрываюць стрэхамі і аздабляюць разьбой[1].

На Беларусі

У Беларусі канструкцыя калодзежнага праёму вылучалася разнастайнасцю. Так, на Палессі, дзе вада неглыбока, выкарыстоўвалі тоўстыя ствалы дрэваў з выдаўбленай сарцавінай (студні-каўдубы)[2]. У Цэнтральнай Беларусі праём мацавалі драўлянымі плашкамі, якія ставіліся як вертыкальна (у некалькі ярусаў), так і гарызантальна (клаліся адна на адну)[2]. У апошнім выпадку яны мацаваліся па вуглах палямі. Шырока вядомая была і зрубная канструкцыя калодзежных праёмаў. У Панямонні калодзежы выкладаліся каменнем[2]. Пачынаючы з 1920-х гадоў паступова ўвайшлі ва ўжытак калодзежы з труб з калаўротам[1].

Галерэя

Зноскі

  1. Беларусы: У 8 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. — ISBN 985-6234-28-X.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.