былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Калы́бань[1] (трансліт.: Kalybań, руск.: Колыбань) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.
Вёска
Калыбань
|
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (270 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідана 20 жніўня 2008 года[2].
У 41 км на поўдзень ад Брагіна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 171 км ад Гомеля.
Знаходзіцца на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з 2 крывалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Выяўленыя археолагамі гарадзішча I-га тысячагоддзя н. э. (4 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе рацэ Брагінка) і курганны магільнік (6 насыпаў, 2 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Замосце) сведчаць пра засяленне тутэйшых месцаў з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў валоданні Патоцкіх, затым — Масальскіх. Дваранін Местар меў тут у 1876 годзе 1971 дзесяціну зямлі, вадзяны і конны млыны. У 1885 годзе размяшчаўся конны млын. У выніку пажару 16 жніўня 1895 года згарэла палова вёскі. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы знаходзіліся хлебазапасны магазін, карчма; побач была аднайменная сядзіба. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета.
З 8 снежня 1926 года па 8 студзеня 1987 года[3] цэнтр Калыбанскага сельсавета Камарынскага, з 25 снежня 1962 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1929 годзе функцыянавалі школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны араты», працавалі 3 вятракі, 2 конныя крупадрабілкі, гамарня, воўначасальня, шорная майстэрня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты спалілі 265 двароў, забілі 7 жыхароў. У баі каля вёскі 23 верасня 1943 года адмеціліся камандзір артылерыйскай батарэі старэйшы лейтэнант І. М. Ляшэнка, камандзір роты старэйшы лейтэнант В. Л. Млынароў, наводчыкі прылад А. Г. Казлоў і М. Д. Ольчэў (ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). У 1970 годзе была цэнтрам калгаса «Ленінскі шлях». Месцаваліся сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 крамы. З 8 студзеня 1987 года па 13 снежня 1991 года вёска ўваходзіла ў склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.