From Wikipedia, the free encyclopedia
Карнеол, або сердалі́к — мінерал, чырванавата-ружовая, жоўта-чырвоная ці аранжавая-чырвоная разнавіднасць халцэдону. Ювелірна-вырабны камень.
Сердалік | |
---|---|
Паліраваны карнеол | |
Формула | SiO2 |
Сінгонія | Трыганальная |
Колер | Ружовы, карычнева-чырвоны |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Васковы |
Празрыстасць | Прасвечвае ў тонкіх зрэзах |
Цвёрдасць | 6,5 - 7 |
Спайнасць | Адсутнічае |
Злом | Няроўны, радзей - шкарлупісты |
Шчыльнасць | 2,58 - 2,64 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,530 - 1,539 |
Назва мінерала звязана з афарбоўкай каменя (ад лац.: Cornus — ягада кізіла), а 'сердалік' — ад грэчаскай назвы гэтага каменя σαρδόνυξ.
Асаблівасці афарбоўкі абумоўлены складам і характарам размеркавання прымешак, у якасці галоўнага хромафора выступае мінерал гематыт, які знаходзіцца ў карнеоле ў выглядзе тонкадысперсных раўнамерна распыленых мікрачасціц. Прасвечвае ў тонкіх сколах.
Фізіка-хімічныя ўласцівасці мінерала супадаюць з уласцівасцямі халцэдона.
У Індыі (Гуджарат) у ЗША (штат Мантана). Масіў Карадаг у Крыму. З Індыі паступаюць самыя прыгожыя гатункі каменя — пасля працяглага знаходжання на святле колер з карычняватага пераходзіць у густы аранжава-чырвоны. Радовішчы таксама ў Бразіліі, Уругваі, у Забайкаллі (Расія).
Карнеол на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.