From Wikipedia, the free encyclopedia
Катло́віца[1] (трансліт.: Katlovica, руск.: Котловица) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.
Вёска
Катловіца
|
У 10 км на ўсход ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 124 км ад Гомеля.
На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з аўтадарогай Рэчыца-Лоеў.
Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротной вуліцы, забудаванай двухбакова, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, як вёска ў валоданні князя Вішнявецкага, а ва 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі), быў клуб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.