вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Аляксеевіч Се́верцаў[3] (руск.: Николай Алексеевич Северцов; 5 лістапада 1827 — 7 лютага 1885) — рускі заолаг, зоагеограф і падарожнік.
Мікалай Аляксеевіч Северцаў | |
---|---|
руск.: Николай Алексеевич Северцов | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка (5 лістапада) 1827[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня (7 лютага) 1885 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Aleksey Severtsov[d] |
Дзеці | Аляксей Мікалаевіч Северцаў |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, заолаг, арнітолаг, натураліст, батанік, падарожнік |
Навуковая сфера | заалогія[2], зоагеаграфія, арніталогія, батаніка, этнаграфія і геалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар прыродазнаўчых навук[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Карл Францавіч Рулье |
Вядомыя вучні | Mikhail Menzbier[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Severtzov».
|
Нарадзіўся ў Варонежы (па іншых звестках — у радавым маёнтку ў сяле Пятроўскае[4][5] Баброўскага павета Варонежскай губерні) у сям’і ўдзельніка Айчыннай вайны 1812 года А. П. Северцава. Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1846 годзе скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне філасофскага факультэта Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань К. Ф. Рулье. У 1855 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра[4].
Памёр М. А. Северцаў пасля трагічнага здарэння на рацэ[4]. Пахаваны на радзіме[4]. Магіла не захавалася[4].
У 1857—1879 гадах даследаваў цэнтральную частку Цянь-Шаня, пустыню Кызылкум, сабраў багаты матэрыял па флоры і фаўне Паміра. Склаў першыя фізіка-геаграфічныя апісанні даследаваных рэгіёнаў Сярэдняй Азіі. Распрацоўваў прынцыпы зоагеаграфічнага падзелу Палеарктыкі і асновы яе экалогіі. Сабраў вялікі матэрыял па распаўсюджванню, сістэматыцы і ладзе жыцця птушак у Расіі і Туркестанскім краі. Быў прыхільнікам дарвінізму.
У гонар М. А. Северцава пік у хрыбце Пятра I на Паміры, ледавікі на Паміры і Заілійскім Алатау, некаторыя віды раслін і жывёл. У Музеі Земляробства Маскоўскага дзяржаўнага інстытута ўстаноўлены бюст М. А. Северцава[6]. Адна з вуліц Варонежа названая ў гонар вучонага[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.