беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Часноўскі (нар. 4 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Мінск».
Поўнае імя | Павел Генадзевіч Часноўскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 сакавіка 1986[1][2] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 89 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Мінск | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер брамнікаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Выхаванец мінскай «Змены», гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ і мінскага МТЗ-РІПА, пасля перайшоў у «Віцебск», дзе стаў асноўным брамнікам. У 2009 годзе трапіў у латвійскі «Вэнтспілс», за які гуляў на групавым этапе Лігі Еўропы. Пасля вярнуўся ў Беларусь, стаў другім брамнікам барысаўскага БАТЭ.
У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да лістапада. У пачатку сезона 2014 асноўным брамнікам жодзінскага клуба быў Васіль Хамутоўскі, але ў жніўні 2014 года Часноўскі вярнуў сваё месца ў старце.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У сезоне 2015 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка жодзінцаў. У студзені 2016 года пакінуў клуб[5].
Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Гарадзея»[6]. У складзе «Гарадзеі» быў асноўным брамнікам, у сезоне 2016 правёў ад пачатку да канца ўсе 30 матчаў чэмпіянату. У студзені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[7] і неўзабаве стаў іграком «Мінска»[8], дзе таксама стаў першым брамнікам. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[9].
У пачтаку 2018 года далучыўся да салігорскага «Шахцёра» і ў лютым падпісаў кантракт[10]. Стаў другім брамнікам каманды пасля Андрэя Клімовіча, у сезоне 2018 згуляў у двух матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[11]. Са жніўня 2019 года, пасля пераходу Клімовіча ў расійскі «Арэнбург», стаў асноўным брамнікам салігорскай каманды. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт да канца 2021 года[12].
У сезоне 2020 быў другім брамнікам пасля Аляксандра Гутара. У 2021 годзе, пасля таго як клуб папоўніў Сяргей Чэрнік, быў выведзены з асноўнага складу, аднак застаўся ў «Шахцёры» ў складзе дубля. Па заканчэнні сезона 2021 завяршыў кар’еру.
Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць у салігорскім «Шахцёры» трэнерам брамнікаў юнацкіх каманд. У пачатку 2023 года стаў трэнерам брамнікаў у асноўнай камандзе салігарчан. У студзені 2024 года пакінуў «Шахцёр»[13] і хутка ўвайшоў у трэнерскі штаб «Мінска»[14].
У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[15].
Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў, быў асноўным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.