From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыво́льная[1] (трансліт.: Pryvoĺnaja, руск.: Привольная) (да 30 ліпеня 1964 года Сапуны́[2]) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вымнянскага сельсавета. За 18 км на ўсход ад Віцебска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Вёска
Прывольная
|
У 17 стагоддзі вёска Сапуны вядома як сяло ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Да 1635 года сяло належала Івану Кісялю, які ў гэтым жа годзе прадаў Сапуны ў ліку іншых вёсак свайму зяцю князю Самуілу Лукомскаму. У 1721 годзе ўладанне Феліцыяна Лукомскага, які ў 1722 годзе прадаў маёнтак з вёскай Казіміру Саковічу за 70 тыс.рублёў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай губерні, з 1802 года ў Суражскім павеце, з 1866 года ў Віцебскім павеце Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска Сапуны ў складзе маёнтка Вымна. З 20 стагоддзя вёска вядома як пасёлак Сапуны пры рацэ Вымнянка ў Вымнянскай воласці. Адносілася да праваслаўнага прыхода Праабражэнскай царквы. У 1905 годзе пасёлак, 98 дзесяцін зямлі, належаў сялянам Ганчароўскага таварыства. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года пасёлак у Котаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Пасялковыя дзеці наведвалі за 1 вярсту ў сяле Котава школу 1-й ступені, у якой у 1924 годзе навучаліся 14 пасялковых дзяцей. У 1930 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1936 годзе ў пасёлак пераселены жыхары хутара Бараны. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны нацысцкія акупанты спалілі тут 27 двароў, 3 жыхары загінулі на франтах вайны, 3 — у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася часткова. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне, з 22 снежня 1960 года ў Вымнянскім сельсавеце. У 1997 годзе знаходзілася ў складзе саўгаса імя А. Я. Углоўскага (цэнтр вёска Вымна).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.