From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́на (лац. vulnus, eris n.) — механічнае пашкоджанне тканак і органаў цела з парушэннем цэласці іх покрыва[1]. Невялікія паверхневыя раны з частковым пашкоджаннем скуры ці слізістай абалонкі называюцца ранкамі[2]. Зажывае рана з утварэннем рубца. Прыкметы раны: боль, мясцовае запаленне, крывацёк, кровазліццё і інш. Лячэнне: хірургічная апрацоўка, антыбіётыкі і інш[1].
Паводле ўмоў узнікнення адрозніваюць раны аперацыйныя , выпадковыя, баявыя; паводле механізма ранення і характару пашкоджання — рэзаныя, колатыя, рубленыя, ад укусаў, ірваныя, ударныя, размажджэраныя, скальпаваныя (пры адслойцы або адрыве значных участкаў скуры), агнястрэльныя і інш[1].
Адрозніваюць таксама датычныя, сляпыя (прадмет засеў у тканках) і навылётныя (прадмет, які выклікаў траўму, прайшоў навылёт), пранікальныя (пры раненнях жывата, чэрапа, суставаў) і непранікальныя , з пашкоджаннем унутраных органаў або без; адзінкавыя, множныя, спалучаныя, камбінаваныя[1].
Паводле асаблівасцей мікробнай флоры раны бываюць стэрыльныя і інфіцыраваныя. Пасля ранення адбываецца першаснае ачышчэнне раны ў выніку траўматычнага ацёку, сціскання раны і выціскання наверх амярцвелых і прамочаных крывёй тканак; другаснае ачышчэнне — у выніку развіцця запалення і дзейнасці мікраарганізмаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.