From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыгор Пятровіч Гельмерсе́н (пры нараджэнні Георг фон Гельмерсен, ням.: Georg von Helmersen; 29 верасня 1803, Дукерсгоф , паблізу Дэрпта, Эстляндская губерня — 3 лютага 1885, Санкт-Пецярбург) — заснавальнік рускай школы геалагічнай картаграфіі, генерал-лейтэнант інжынернага корпуса, горны інжынер, дырэктар Горнага інстытута (1856—1872), ардынарны акадэмік Імператарскай Пецярбургскай акадэміі навук з 1850 года[2].
Рыгор Пятровіч Гельмерсен | ||
---|---|---|
ням.: Georg von Helmersen | ||
Дата нараджэння | 29 верасня 1803 ці 11 кастрычніка 1803 | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 3 лютага 1885 (81 год) ці 15 лютага 1885 (81 год) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Грамадзянства | ||
Бацька | Peter Helmersen[d] | |
Маці | Q124838075? | |
Дзеці | Wilhelm Helmersen[d] і Q124823608? | |
Род дзейнасці | геолаг, падарожнік-даследчык, географ, картограф, прафесар, палеантолаг | |
Навуковая сфера | геалогія | |
Месца працы |
Пецярбургскі горны інстытут Імператарскі геалагічны камітэт |
|
Навуковае званне | прафесар | |
Альма-матар | ||
Член у | ||
Узнагароды |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і ліфляндскага барона на рускай службе фон Гельмерсена. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Санкт-Пецярбургу ў Галоўным нямецкім вучылішчы св. Пятра (1808—1811). Затым вучыўся ў пансіёне Муральта.
У 1825 годзе скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт са ступенню кандыдата[2]. У 1826—1830 гадах быў на службе ў Міністэрстве фінансаў Расійскай імперыі. У 1830 годзе быў камандзіраваны за мяжу, дзе да канца 1832 года займаўся вывучэннем геалогіі і горнай справы ў Берліне, Гайдэльбергу, Боне і Фрайбергу, а таксама наведаў горную частку Германіі, Аўстрыі і Паўночнай Італіі. Па вяртанні ў Расію ў 1834 быў годзе залічаны ў Корпус горных інжынераў, а праз некалькі месяцаў Гельмерсен быў камандзіраваны на Урал.
У 1835—1838 гадах вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце, пасля заканчэння якога быў прызначаны прафесарам кафедры геалогіі[2].
З гэтага часу пачынаецца бесперапынны шэраг яго падарожжаў з мэтай даследавання геалагічнай будовы і карысных выкапняў Расіі і замежжа. Да гэтага ж часу адносіцца пачатак яго выкладчыцкай дзейнасці. У 1841 годзе Гельмерсен стварыў першую геалагічную карту еўрапейскай часткі Расіі — «Генеральную карту горных фармацый Еўрапейскай Расіі»[2]. У 1842 годзе Гельмерсен вызначаны кансерватарам Геалагічнага музея Акадэміі навук.
У 1843 годзе яму была прысуджана Дзямідаўская прэмія Акадэміі Навук за складанне першай геалагічнай карты Еўрапейскай часткі Расійскай імперыі.
У 1844 годзе быў абраны ад'юнктам па кафедры геадэзіі і палеанталогіі, у 1847 годзе абраны экстраардынарным, а ў 1850 годзе ардынарным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук.
У 1850 годзе праводзіў геалагічныя даследаванні на поўначы Беларусі, вызначыў заляганне дылювіяльнай (водна-ледавіковай) марэннай цэглы на дэвонскіх вапняках у даліне Заходняй Дзвіны. Халмісты рэльеф Віцебскага ўзвышша звязваў з «высокім дэвонскім полем» гэтага раёна[2].
У 1856—1872 гадах — дырэктар Горнага інстытута.
У 1865 годзе за складанне ўдакладненай, поўнай геалагічнай карты Еўрапейскай часткі Расійскай імперыі Р. П. Гельмерсену быў уручаны Залаты Канстанцінаўскі медаль — вышэйшая ўзнагарода Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства.
У 1873 годзе апісаў геалагічныя агаленні каля Гродна (в. Прынёманская), валунова-галечныя кангламераты, вызначыў антрапагенавы ўзрост выкапневага торфу[2].
У 1882 годзе Гельмерсен быў прызначаны дырэктарам Імператарскага Геалагічнага камітэта, у арганізацыі якога ён прымаў самы актыўны ўдзел[2].
На працягу 60-ці гадоў сваёй навуковай і педагагічнай дзейнасці Гельмерсен прымаў удзел у вывучэнні Урала, Алтая і горных раёнаў Кіргізіі. Яго імя звязана з вывучэннем каменнавугальных радовішчаў Маскоўскага, Данецкага і Дамброўскага басейнаў, тарфянікаў Курляндскай губерні, буравугальных радовішчаў Кіеўскай, Херсонскай, Гродзенскай губерняў, радовішчаў жалезных і медных руд Падмаскоўя, Данецкага басейна, Аланецкай і Санкт-Пецярбургскай губерняў, саляных азёр, гразевых вулканаў і нафтавых радовішчаў Таманскага і Керчанскага паўвостраваў, радовішчаў бурштыну на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, Пскоўскага возера і ракі Нарвы.
Дзякуючы яго даследаванням была адкрыта першая ў Санкт-Пецярбургу артэзіянская свідравіна .
Гельмерсен з’яўляўся ганаровым членам шматлікіх расійскіх універсітэтаў і замежных навуковых супольнасцяў уключаючы Лонданскае, Венскае, Берлінскае геаграфічныя таварыствы (16 расійскіх і 9 замежных).
У гонар 50-гадовага юбілею яго навуковай дзейнасці была заснаваная прэмія Акадэміі Навук імя Р. П. Гельмерсена, якая ўручаецца за выбітны ўнёсак у развіццё геалогіі, а сам Р. П. Гельмерсен быў узнагароджаны Ордэнам святога Аляксандра Неўскага.
Поўны пералік навуковых прац Р. П. Гельмерсена апублікаваны ў «Горном журнале » (1878 г., т. 2), «Записках Минералогического общества» (2 сер., т. XIV, арт. А. І. Кепена), у «Известиях Геологического комитета» (1885 г., № 3), лік якіх перавышае 130.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.