Строй — назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзення на тэрыторыі Беларусі і прылеглых краін: Польшчы, Украіны і Расіі. Строі былі сфарміраваныя і існавалі ў канцы XIX — сярэдзіне XX стагоддзяў.
На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лакальных асаблівасцей традыцыйнага адзення ў тэхніцы выканання, у спосабе нашэння дэталяў вопраткі, у характары арнаменту і да т. п. Такія мясцовыя адмены касцюму і вызначаюцца тэрмінам «строй»[3]. Пры вылучэнні асобнага строю ўлічваюць супольнасць паўсядзённае і святочнае вопраткі, верхняй адзежы, абутку, галаўных убораў і ўпрыгажэнняў. Унутры строю адрозніваюць мужчынскі і жаночы касцюмы.
Даследчыкі вылучаюць больш за 30 строяў[3]. Асноўныя з іх[4]:
Дамачаўскі строй[8][9] — Заходняе Палессе: Дамачава, паўднёвы захад Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў (уздоўж ракі Буг), на тэрыторыі Польшчы (ваколіца г. Владава) і ў паўднёва-заходніх раёнах Валынскай вобласці;
Бялявіна, В. М. Мужчынскі касцюм на Беларусі / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск: Беларусь, 2007. — 303 с.
Кацар, М. С. Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка. — Мінск, 1996.
Маленко, Л. И. Белорусский костюм XIX—XX вв. / Л. И. Маленко. — Минск: Белорусская наука, 2005.
Маслова, Г. С. Народная одежда русских, украинцев, белорусов в XIX — нач. XX вв. / Г. С. Маслова // Восточно-славянский этнографический сборник. — М., 1956.(руск.)
Багачова В. Ю. Магілёўскі строй. Асаблівасці вясельнага адзення ХІХ — 1-й паловы ХХ ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 18 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск: Права і эканоміка, 2015. — 376 с. ISSN 2221-9919
Романюк М. Ф.Белорусская народная одежда.— Мн., 1981.— 473с.
Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя/Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. .— Мн.: БелСЭ, 1989.— С.166.— 575с.— 20 000 экз.— ISBN 5-85700-014-9.