савецкі і беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Яўге́навіч Але́йнікаў (нар. 7 лістапада 1961, Мінск) — выбітны савецкі і беларускі футбаліст.
Поўнае імя | Сяргей Яўгенавіч Алейнікаў | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 лістапада 1961[1][2] (62 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | СССР → Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Па ігравым амплуа — паўабаронца. Выступаў за клубы «Дынама» (Мінск) (1981—1989, капітан каманды ў 1985—1989), «Ювентус» (Турын, Італія) (1989/1990, 30 матчаў, 3 галы), «Лечэ» (Італія) (1990/1991—1992/1993, 29 матчаў у Серыі A), «Гамба Осака» (Японія) (1993—1995, 83 матчы, 14 галоў), «Адэвольд» (Удэвала, Швецыя) (1996, 5 матчаў). Пазней выступаў у аматарскіх італьянскіх клубах «Карыльяна» (Серыя C2) (1997/98) і «Ананьі Фантана» (Серыя D) (1998/99, ігрок/трэнер)
У чэмпіянатах СССР правёў 220 матчаў, забіў 31 гол. У еўрапейскіх кубкавых турнірах правёў 36 матчаў. За зборную СССР/СНД у 1984—1992 правёў 77 матчаў, забіў 6 галоў. У 1992—1994 выступаў за зборную Беларусі (4 матчы).
У сезоне 1998/99 трэніраваў італьянскую каманду «Ананьі Фантана» (Серыя D). У сезоне 2000/01 — «Пантэдэру» (Серыя D). У 2003 годзе (да мая) — галоўны трэнер «Тарпеда-Металург» (Масква). З чэрвеня па верасень 2003 года — галоўны трэнер у падмаскоўным клубе «Віднае». З снежня 2003 года — каардынатар груп усіх узростаў дзіцяча-юнацкай футбольнай школы ў Каперціна, Італія. Трэнер у філіяле футбольнай акадэміі клуба «Ювентус» у Лечэ (з 2005 года). З чэрвеня 2007 года па 2008 трэнер італьянскай каманды «Крас» (6-ы дывізіён чэмпіянату Італіі). У 2011—2012 паўторна ўзначальваў гэты клуб.
У сакавіку 2014 быў прызначаны галоўным трэнерам каманды літоўскай А Лігі «Дайнава»[3]. Але справы «Дайнавы» ў чэмпіянаце пайшлі вельмі дрэнна — яна надзейна замацавалася на апошнім месцы без аніводнага ачка. У выніку ў маі 2014 Алейнікаў па сваёй ініцыятыве пакінуў алітускі клуб[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.