From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіндро́м Рэ́я[3], сіндром Рэ́е[4], сіндром Ра́я[5] (вострая пячоначная энцэфалапатыя, белая пячоначная хвароба) — паталагічны стан, які ўзнікае ў дзяцей і падлеткаў (4-12 гадоў) на фоне лячэння ліхаманкі віруснага паходжання (грып, адзёр, ветраная воспа) прэпаратамі, якія змяшчаюць ацэтылсаліцылавую кіслату, характарызуецца энцэфалапатыяй, якая хутка прагрэсіруе (з прычыны ацёку галаўнога мозгу) і развіццём тлушчавай інфільтрацыі печані. Сіндром Рэя суправаджаецца гіпераманіеміяй, павышэннем ўзроўню АСТ, АЛТ ў сыроватцы крыві (больш чым у 3 разы) пры нармальным узроўні білірубіну.
Сіндром Рэя | |
---|---|
МКХ-10 | G93.7 |
МКБ-10-КМ | G93.7 |
МКХ-9 | 331.81 |
МКБ-9-КМ | 331.81[1][2] |
DiseasesDB | 11463 |
MedlinePlus | 001565 |
eMedicine | emerg/399 |
MeSH | D012202 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Смяротнасць у дзяцей пры сіндроме Рэя складае 20-30 %, але яна менш за 2 % у дзяцей з лёгкім цячэннем захворвання і больш за 80 % — пры глыбокай коме. Прагноз залежыць ад цяжару змяненняў функцый галаўнога мозгу і хуткасці іх прагрэсавання; ад таго, наколькі высокі нутрачарапны ціск, і ад колькасці аміяку ў крыві (высокае ўтрыманне аміяку паказвае на значнае прыгнечанне функцыі печані). Дзеці, якія пераадольваюць вострую фазу хваробы, звычайна здаравеюць цалкам. Калі ўзнікалі сутаргі, пазней могуць з'яўляцца некаторыя прыкметы пашкоджанні мозгу, напрыклад, затрымка разумовага развіцця, сутаргавыя разлады, паторгванні цягліц або пашкоджанне перыферычных нерваў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.